Вітаўтас Мацкявічус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітаўтас Мацкявічус
Дата нараджэння 14 студзеня 1911(1911-01-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 1991(1991-07-11) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр мастак
Вучоба
Узнагароды

Вітаўтас Стасё Мацкя́вічус (літ.: Vytautas Mackevičius; 14 студзеня 1911, г. Шаўляй, Літва - 11 ліпеня 1991, Вільнюс, Літва) — літоўскі жывапісец. Народны мастак Літвы (1963). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Літвы (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1935 годзе Каўнаскую мастацкую школу, у 19381939 гадах вучыўся ў Парыжы ў Ш. Герэна. З 1945 года выкладаў у Мастацкім інстытуце Літвы ў Вільнюсе, у 1953—1974 гадах рэктар.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творам уласцівы лірызм, выяўленне структуры кампазіцыі, тонкія спалучэнні колераў: пейзажы «Мост цераз Сену» (1938), «Першы снег» (1946), «Дубінгай» (1980), цыкл «Вільнюс і яго ваколіцы» (19831985), партрэты Б. Даўгувеціса, М. Чурлёніса (абодва 1975), аўтапартрэт (1978) і інш. Аўтар тэматычных карцін «Партызаны» (1946), «Паўстанцы 1863 года» (1963), «Іспанія змагаецца» (1977), «Нарада ў падполлі» (1980), «Будаўнікі Вільнюса» (1983), палітычных карыкатур, плакатаў і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]