Віцезслава Капралава
Віцезслава Капралава | |
---|---|
Віцезслава Капралава | |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Vítězslava Kaprálová |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1940[1][2][…] (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Чэхія |
Бацька | Václav Kaprál[d] |
Муж | Jiří Mucha[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Anna Holubová[d], Maxmilian Koblížek[d], Jaroslav Kvapil[d], Jaroslav Ušák[d], Gracian Černušák[d], Ludvík Kundera[d], Vilém Steinman[d], Zdeněk Chalabala[d], Osvald Chlubna[d], Vilém Petrželka[d], Багуслаў Марціну і Віцезслаў Новак |
Прафесіі | дырыжорка, кампазітарка |
Жанры | класічная музыка |
kapralova.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віцезслава Ка́пралава (чэшск.: Vítězslava Kaprálová; 1 студзеня 1915, Брно — 16 чэрвеня 1940, Манпелье) — чэшская кампазітар і дырыжор.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Віцезслава Капралава нарадзілася ў 1915 годзе ў Брно ў сям'і музыкантаў. Пачатковую музычную адукацыю атрымала ў свайго бацькі Вацлава Капралава — кампазітара і піяніста, уладальніка музычнай школы ў Брно. Маці — Вікторыя Капралава — прафесійная спявачка, выкладчык вакалу.
У 1930—1935 гадах Капралава вывучала кампазіцыю і дырыжыраванне ў Кансерваторыі Брно ў Вілема Пятржэлкі і Здэнека Халабалы. У 1935 годзе, адразу пасля заканчэння кансерваторыі, Капралава прадставіла рэ-мінорны канцэрт для фартэпіяна, які ў значнай меры забяспечыў ёй поспех і прызнанне публікі. У 1935—1937 гадах працягнула навучанне ў Пражскай кансерваторыі, дзе яе галоўным настаўнікам па кампазіцыі быў прафесар Віцезслаў Новак, па дырыжыраванні — прафесар Вацлаў Таліх.
У кастрычніку 1937 года, за месяц да прэм'еры «Ваеннай сімфаніеты», Капралава пераязджае ў Парыж, каб вучыцца дырыжыраванні ў Шарля Мюнша. Першапачаткова яна планавала праходзіць навучанне ў Вене, але па рэкамендацыі Карэла Багуслава, і пасля сустрэчы з Багуславам Марціну, падчас свайго кароткага візіту ў Прагу, яна вырашыла дамагацца урадавай стыпендыі на навучанне ў Францыі.
Неўзабаве пасля гэтага, у 1938 годзе, Капралава прыняла ўдзел у фестывалі Міжнароднага таварыства сучаснай музыкі, які адбыўся ў Лондане, а 17 чэрвеня 1938 года выступіла з «Ваеннай сімфаніетай» - на гэты раз з Сімфанічным аркестрам Бі-бі-сі. Пасля гэтак паспяховых выступленняў Капралава прыязджае ў Брно на летнія вакацыі. Гэта быў яе апошні візіт дадому.
У 1939 годзе яна вярнулася ў Парыж, дзе пазнаёмілася са сваім будучым мужам Іржы Мухай, сынам чэшскага мастака Альфонса Мухі. Іх вяселле адбылося 23 красавіка 1940 года.
У той час, калі на Парыж ўжо наступалі нямецкія войскі, Капралавай быў пастаўлены невылечны дыягназ - міліярны туберкулёз. Памерла Віцезслава Карпалава 16 чэрвеня 1940 года ў Манпелье на поўдні Францыі, ва ўзросце 25 гадоў.
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Пяць фартэпіянных твораў
- Легенда, сач. 3, для скрыпкі і фартэпіяна
- Дзве песні, вакальны цыкл, сач. 4
- Іскры ад попелу вакальны цыкл, сач. 5
- Студзень, для тэнар/сапрана, флейты, двух скрыпак, віяланчэлі і фартэпіяна
- Саната Апасіяната для фартэпіяна, сач. 6
- Фартэпіянны канцэрт рэ мінор, сач. 7
- Струнны квартэт, сач. 8
- Тры п'есы для фартэпіяна, сач. 9
- Яблык на каленях, вакальны цыкл, сач. 10
- Ваенная Сімфаніета, сач. 11
- Назаўжды, вакальны цыкл, сач. 12
- Прэлюдыя красавіка для фартэпіяна, сач. 13
- Памахваючы на развітанне, для голасу і фартэпіяна/аркестра, сач. 14
- Трыо для габоя, кларнета і фагота
- Ілеана, кантата для сола, змешанага хор а, аркестра і апавядальніка, сач. 15
- Варыяцыі сюр-ле-каріл'ён Сэн-Эцьен-дю-Мон, для фартэпіяна, сач. 16
- Элегія для скрыпкі і фартэпіяна, сач. 17
- Сельская сюіта для аркестра, сач. 19
- Парціты для фартэпіяна і струнных, сач. 20
- Канцэрціна для скрыпкі, кларнета і аркестра, сач. 21
- Спяваць на адлегласці, вакальны цыкл, сач. 22
- Прелюдія Раства, для камернага аркестра
- Рытурнель, для віяланчэлі і фартэпіяна, сач. 25
Дыскаграфія (выбарачна)
[правіць | правіць зыходнік]- Сола на фартэпіяна / Фартэпіяна і скрыпкі: The Music of Vitezslava Kapralova, CD, Koch Records KIC-CD-7742 (англ.)
- Аркестравыя і камерныя творы: Vitezslava Kapralova: Portrait of the Composer, CD, Matous MK 0049-2 011 (англ.)
- Канцэрт для фартэпіяна і іншыя творы для клавішных: Vitezslava Kapralova, CD, Radioservis CRO577-2 (англ.)
- Рамансы: Forever Kapralova: Songs, CD, Supraphon SU3752-2 231 (англ.) (чэшск.)
- Струнны квартэт: Kapral-Kapralova-Martinu, CD, Radioservis CRO618-2 (англ.) (чэшск.)
Зноскі
- ↑ а б Československý hudební slovník osob a institucí / пад рэд. G. Černušák, B. Štědroň, Z. Nováček
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Kaprálová, Vítězslava, 1915-1940 // regional database of the Regional Library of Highlands Праверана 22 красавіка 2024.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ Vědecká knihovna v Olomouci Vítězslava Kaprálová // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Heslo o Kaprálové (чэшск.)
- Rozhovor o Vítězslavě Kaprálové(недаступная спасылка) (чэшск.)
- The Kapralova Companion (англ.)
- Oficiální stránky skladatelky (англ.)
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Брно
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Манпелье
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках (Брно)
- Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Чэхіі
- Кампазітары XX стагоддзя
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры Чэхіі
- Дырыжоры XX стагоддзя
- Акадэмічныя музыканты Чэхіі