Вішнёвы слізісты пільшчык[1] (Caliroa limacina — від пільшчыкаў, які пашкоджвае лісце, шкодзіць у асноўным костачкавым пародам, асабліва вішні, часам грушы.
Дарослы пільшчык бліскуча-чорнага колеру, з двума парамі празрыстых, злёгку прыцемненых крылаў. Даўжыня цела 4-6 мм. Размах крылаў 8-9 мм[2]. Лічынка зелянява-жоўтай афарбоўкі, даўжынёй да 10 мм, пакрыта чорнай сліззю, пярэдняя частка цела прыкметна патоўшчаная.
Зімуюць лічынкі ў глебе пад кронай дрэва, у земляных коканах. Увесну лічынкі акукляюцца. У ліпені вылятаюць дарослыя казуркі і адкладаюць на скурку ніжняга боку ліста бледна-зеленаватыя падоўжаныя яечкі. Вылупіўшыся з яек, лічынкі пачынаюць сілкавацца мякаццю лісця і, дасягнуўшы апошняга этапу развіцця, у верасні сыходзяць у глебу на зімоўку. Лічынкі саскрабаюць тканіны з верхняга боку лісця, пасля чаго лісце засыхае.[2]