Вінцэсь Каратынскі
Вінцэсь Каратынскі | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 15 чэрвеня 1831 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 7 лютага 1891 (59 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Дзеці: | Bruno Wincenty Korotyński[d] |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | перакладчык, журналіст |
Мова твораў: | польская і беларуская |
Подпіс: |
|
![]() |
Вінцэнт (Вінцэсь) Аляксандравіч Каратынскі (польск.: Wincenty Korotyński; 15 чэрвеня 1831, в. Селішча каля Любчы, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 7 лютага 1891; Псеўданімы: Ładzisław Borzywojowicz; Bożywoj; Крыптанімы: K.W.; W.Kor.; W.K.) — беларускі пісьменнік і перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і колішняга прыгоннага Аляксандра Каратая, бацька атрымаў вольную ад свайго пана Яна Залескага, верагодна, на просьбу Марка Татароўскага, апекуна Юзафаты з Далiдовiчаў — шляхцянкі, з якою Аляксандр Каратай хацеў ажаніцца. Калі ў Аляксандра з Юзафатай было ўжо трое сыноў — Вінцэсь, Ян і Міхал, ён утапiўся ў Нёмане, а праз нейкi час Юзафата выйшла замуж за свайго колішняга апекуна. Адукацыю В. Каратынскі набыў самавукам, пад наглядам мясцовага арганiста. Навучыў чытаць і пiсаць малодшых братоў. Працаваў хатнім настаўнікам. У 1850—1862 быў сакратаром У. Сыракомлі. За кароткі час самавукам атрымаў выдатную адукацыю, апроч беларускай і польскай, валодаў рускай, чэшскай, французскай і нямецкай мовамі, троху ведаў з лаціны. Граў на скрыпцы. Разам з рускім пісьменнікам М. Лясковым падарожнічаў па Паўночна-Заходнім краі. Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, друкаваў артыкулы тэматычна звязаныя з беларускім краем.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у друку ў 1856, друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Аўтар зборніка паэзіі «Чым хата багата, тым рада» (па-польску, 1857), паэмы «Таміла» (па-польску, 1858), таксама В. Каратынскаму прыпісваюць ананімныя антыцарскія творы «Гутарка старога дзеда» і «Гутарка двух суседаў». З беларускамоўных твораў захаваліся вершы «Уставайма, братцы, за дзела, за дзела», «Далі бог-то, Арцём…», «Туга на чужой старане». У 1994 г. выйшаў зборнік твораў.
Пераклады[правіць | правіць зыходнік]
Пераклаў на польскую мову творы А. С. Пушкіна, М. Лермантава, Г. Гейнэ і інш. Пакінуў біяграфічныя нататкі пра А. Міцкевіча, гісторыка-краязнаўчыя нататкі пра Навагрудак і Навагрудчыну.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Каратынскі В. Творы / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. 2-е выд., дап. Мн., 1994.
![]() |
Вінцэсь Каратынскі на Вікісховішчы |
---|
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1994.
- Каратынскі В. Творы / Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. 2-е выд., дап. Мн., 1994.
- Мальдзіс А. Вінцэсь Каратынскі // Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969. С. 64-74;
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.