Перайсці да зместу

Раіса Андрэеўна Баравікова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раіса Андрэеўна Баравікова
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 мая 1947(1947-05-11) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчыца, пісьменніца, паэтка
Гады творчасці з 1960
Жанр лірыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Раіса Андрэеўна Баравікова (нар. 11 мая 1947, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Нарадзілася ў сям'і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972). У 1972—77 — карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—88 — літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1996—2000 гадах намеснік, у 2000—2002 гадах галоўны рэдактар часопіса «Алеся». Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» (2002—2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011—2012).

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1977).

Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасця. Эпізоды беларускай гісторыі адлюстраваны ў вострасюжэтнай драматычнай паэме «Барбара Радзівіл» (1992).

Самая істотная рыса паэтычнай творчасці — гранічная адкрытасць душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў. Падсумаваннем яе творчай працы можна лічыць кнігі выбранай паэзіі «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).

Аўтар аповесці «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцці. Выдала кніжку казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны „Я“, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), зборнік апавяданняў «Вячэра манекенаў» (2002). Аўтар п'ес «Барбара Радзівіл» (паст. 1994), «Пятля часу» (1996).

Перакладае з рускай, украінскай і польскай моў.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Баравікова Раіса // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Раіса Баравікова // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Баравікова Раіса Андрэеўна // Бел.энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1996. — Т.2. — С. 287.
  • Куртаніч В. Што поспехі, што адчуванне ўлады супраць гарачай волі пачуцця?! // Вольга Куртаніч // Крыніца. Славянскі свет. — 2003. — № 2. — С. 202—214.
  • Падліпская З. Яно і нараканне, і сонца, і пякучай цемры сплаў : духоўны свет лірычнай гераіні Р. Баравіковай / Зоя Падліпская // Роднае слова. — 2006. — № 3. — С. 11-13.
  • Смаль В. А на душы і светла, і шчымліва: паэтычная сцяжына Р.Баравіковай / Вячаслаў Смаль // Полымя. — 2005. — № 11. — С. 188—194.
  • Шынкарэнка В. Слухаць сэрцам / Вольга Шынкарэнка // Полымя. — 2002. — № 3/4. — С. 239—258.