Гутарка двух суседаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гутарка двух суседаў
Аўтар невядома
Мова арыгінала беларуская
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Гутарка двух суседаў» — цыкл беларускіх ананімных твораў XIX ст. Мяркуюць, што аўтарамі яго былі У. Сыракомля і В. Каратынскі. Выдаваўся Б. Шварцэ, А. Белакозам, Грынявіцкім лацінкай у беластоцкай падпольнай друкарні асобнымі выпускамі напярэдадні паўстання 1863—1864. У 18611862 выйшлі 4 нумары.

Напісаны ў форме вершаванага дыялога двух сялян — бывалага, спрактыкаванага Матэвуша і праставатага. наіўнага Юзафа. Зместам і ідэйнай накіраванасцю «Гутаркі…» блізкая да «Гутаркі старога дзеда», паасобнымі палажэннямі (варожасць да «ліхіх паноў», паказ агульнага ў становішчы беларускага і рускага працоўнага народа) набліжаецца да «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага і стаіць каля вытокаў беларускай дэмакратычнай прэсы. Па сутнасці гэта першае перыядычнае выданне на беларускай мове.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александровіч, С. Х. Пуцявінамі роднага слова. — Мн., 1971. — С. 21—24.
  • Кніга Беларусі, 1517—1917. Зводны каталог. — Мн., 1986. — С. 266.
  • Революционная Россия и революционная Польшча. — М., 1967. — С. 44—63.
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Гутарка двух суседаў