Перайсці да зместу

Валянцін Блакіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. У. Болтач)
Валянцін Блакіт
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1938(1938-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 2007(2007-12-07) (69 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Грамадская дзейнасць
Член у

Валянцін Блакіт (сапр.: Валянцін Уладзіміравіч Болтач; 7 кастрычніка 1938, в. Вострава, Шчучынскі павет, Навагрудскае ваяводства — 7 снежня 2007, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Скідзельскай сярэдняй школы ў 1956 годзе быў прыняты на працу літсупрацоўнікам у рэдакцыю шчучынскай раённай газеты «Чырвоны сцяг». У 1957—1960 гг. служыў у Савецкай Арміі[1].

У 1966 г. скончыў завочна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у шчучынскай, затым у жалудоцкай раённай газеце «За Радзіму» (1962), у міжраённай газеце «Савецкая вёска» (Шчучын), у 1963—1967 гг. — адказным сакратаром воранаўскай раённай газеты «Ленинское знамя», у 1967—1968 гг. — уласным карэспандэнтам абласной газеты «Гродзенская праўда». З 1968 г. загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971—1972 і 1974—1978 гг. намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкама КПБ[1].

У 1974 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве. У 1978—1987 гг. працаваў загадчыкам сектара тэлебачання і радыё ЦК КПБ. З 1987 г. галоўны рэдактар часопіса «Вожык»[1].

Сябра СП СССР і Беларусі з 1981 г[1].

Памёр 7 снежня 2007 года ў Мінску. Пахаваны на могілках «Калодзішчы»[1].

Вершы і нататкі публікаваў яшчэ ў школьныя гады ў раённай і абласной газетах. Першае апавяданне надрукавана ў 1960 г. (часопіс «Вожык»). Аўтар зборніка гумарыстычных апавяданняў «Вынаходнік» (Мінск, 1974), аповесцей «Час прылёту журавоў» (Мінск, 1979), «Шануй імя сваё» (Мінск, 1981; па-руску, Москва, 1985, 1988), «Усмешка Фартуны» (Мінск, 1984), «Вырай» (Мінск, 1986), «Аповесці» (Мінск, 1988)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Блакіт Валянцін – Белліт  (7 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.