Перайсці да зместу

Габрыеле Пяткевічайце-Біце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Габрыеле Пяткевічайце-Біце
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні літ.: Gabrielė Petkevičaitė
Псеўданімы Bitė
Дата нараджэння 18 сакавіка 1861(1861-03-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1943(1943-06-14)[1] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палітык, пісьменніца
Гады творчасці 18901943
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Габрыéле Пяткевіча́йце-Бíце (літ.: Gabrielė Petkevičaitė-Bitė[5]; 18 сакавіка 1861, Пузынішкі каля Панявежа, Расійская імперыя — 14 чэрвеня 1943, Панявеж, Літва) ― літоўская пісьменніца, публіцыстка, драматург, літаратурны крытык, грамадска-палітычная дзяячка, педагог[6].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Габрыеле Пяткевічайце паходзіць з шляхты Ковенскай губерні. Дачка лекара, дырэктара бальніцы ў Янішкеле. Яе маці памерла ад тыфу, калі Габрыеле было дзевяць год, Габрыеле і яе пяць братоў засталіся сіротамі. З дзяцінства Габрыеле была інвалідкай (дэфармаваны пазваночнік). Таму атрымала хатнюю адукацыю. Сярод яе настаўнікаў быў Лаўрынас Івінскіс. Потым у 1878 годзе скончыла жаночую гімназію ў Елгаве[7].

Пазней разам з бацькам працавала ў аптэцы і прыватна вывучала, удасканальвала літоўскую мову.

У пачатку 1890-х гадоў пачала займацца культурнай, грамадскай і творчай дзейнасцю[7].

Наведвала курсы пчалярства[7].

У 1893 г. яна ініцыявала стварэнне Таварыства дапамогі актыўным студэнтам. У 1907 г. была адной з арганізатарак і старшынёй першага Літоўскага жаночага кангрэса, сузаснавальніцай Таварыства літоўскіх жанчын (1908). Пасля смерці бацькі ў 1909 г. жыла ў Вільні, працавала ў газеце «Lietuvos žinios»[7].

Падчас Першай сусветнай вайны Габрыеле Пяткевічайце вярнулася на малую радзіму. У 1917 годзе кончыла фельчарскія курсы, дапамагала хворым. Падчас вайны вяла дзённік, апублікаваны ў 1925 і 1933 гадах. У 1919 годзе пачала выкладаць у Панявежыскай гімназіі. Яна была адной з распрацоўшчыкаў школьнай формы для дзяўчынак, якая неўзабаве была прынятая на рэспубліканскім узроўні і праіснавала да пачатку 1990-х гадоў[8].

Памерла 14 чэрвеня 1943 года ў Панявежы. Пахаваная на панявежскіх могілках[7].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя творы: дэбютны зборнік апавяданняў «Krislai» (Дробязі, 1905), аповесці «Vilkienė» (Вілкене), «Homo sapiens», раман «Ad Astra», успаміны. Выступала як літаратурны крытык ў абарону рэалізму ў літоўскай літаратуры[9].

Разам з пісьменніцай Жамайце напісала некалькі рэалістычных сацыяльных драмаў і камедыяў пад агульным псеўданімам Dvi Moteri (Дзве жанчыны). У гэтых п’есах паказана барацьба з царызмам («Літваманы», 1905), забабонамі, за асвету народу («Чорт у пастцы», 1899, «Прададзенае шчасце», 1900 і інш.)[10].

Грамадска-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Яна таксама займалася палітычнай дзейнасцю. Габрыеле Пяткевічайце з’яўлялася чаліцай Літоўскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі[10].

У 1920 г. яна была абрана ва Устаноўчы сход Літвы і, як найстарэйшая член Сходу, кіравала яго першай сесіяй, тады і была абрана старшынёй[11].

У 1924 годзе па стане здароўя звольнілася з настаўніцкай пасады. Потым адышла ад грамадскага жыцця, але працягвала пісаць[10].

Фемінізм[правіць | правіць зыходнік]

Г. Пяткевічайце-Біце была актыўнай удзельніцай руху за роўныя правы ў Літве, пачынальніцай жаночага руху. Яна змагалася за выбарчыя правы жанчын, была адной з галоўных літоўскіх суфражыстак і лідаркай ліберальнага жаночага руху[12].

Літоўскі з 1912 года сталі ўдзельнічаць у міжнародным жаночым руху. У тым жа годзе Г. Пяткевічайце ўдзельнічала ў шостым міжнародным жаночым кангрэсе ў Стакгольме. Яна таксама прадстаўляла Літву на Міжнародным кангрэсе Жаночага выбарчага саюза ў Жэневе ў 1920 годзе. У апошні дзень з’езду Г. Пяткевічайце распавяла пра барацьбу Літвы за нацыянальную мову і падкрэсліла, што жанчыны змагаліся разам з мужчынамі, таму пасля аднаўлення дзяржавы яны атрымалі палітычныя і грамадзянскія правы[13].

Пісьменніца ўзначаліла часовы прэзідыум Устаноўчага сойма, а сакратаркай выбралі настаўніцу Ону Мурашкайце-Рацюкайцене. Гэта была значна перамога жаночага руху[10].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Krislai, зборнік апавяданняў, 1905.
  • Ad astra, раман, 1933.
  • Karo meto dienoraštis, публіцыстыка, 1925—1931.
  • Iš mūsų vargų ir kovų, успаміны, 1927.
  • Raštai, Kn. 1-6, 1966—1968.
  • Pedagogė Petkevičaitė-Bitė, 1988
  • Karo meto dienoraštis III tomas, дзённікі, 2008.
  • Karo meto dienoraštis 1-2 tomai, дзённікі, 2010—2011.
  • Gabrielė sielos, ne luomo bajorė, 2014.
  • Metai Tamsčiuko atokaitoj, 2014.

Зноскі

  1. а б Gabrielé Petkevicaité // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.vanderkrogt.net/statues/object.php?webpage=ST&record=lt175
  3. http://www.coin-database.com/coins/50-litas-150th-birth-anniversary-of-gabriele-petkevicaite-bite-lithuania-2011.html
  4. http://10times.com/venues/gabriele-petkevicaite-bite
  5. псеўданім Bitė перакладаецца як «пчала»
  6. Gabrielė Petkevičaitė-Bitė,"Visuotinė lietuvių enciklopedija", https://www.vle.lt/straipsnis/gabriele-petkevicaite-bite/
  7. а б в г д Ramunė Bleizgienė, «Petkevičaitė-Bitė», šaltiniai.info, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1071
  8. Teresė Bukauskienė. Pedagogė G. Petkevičaitė-Bitė. Vilnius, 1988, p. 152.
  9. Juozas Jasaitis. G. Petkevičaitė-Bitė. Vilnius, 1972, p. 94.
  10. а б в г Nijolė Raižytė, Gabrielė Petkevičaitė-Bitė. Rašytoja, dalyvavusi Lietuvos aboliucionistų draugijos veikloje, 2021 03 18, Bernardinai.lt, https://www.bernardinai.lt/gabriele-petkevicaite-bite-rasytoja-dalyvavusi-lietuvos-aboliucionistu-draugijos-veikloje/
  11. PETKEVIČAITĖ Gabrielė (1861—1943), Seimo istorija, Seimas Lietuvos Respublikoje (1920—1940 m.), Atnaujintos 1920—1940 metų Seimo narių biografijos, https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=37287&p_k=1&p_t=272948
  12. G. Petkevičaitė. Apie moterų klausimą. Vilnius, 1910, p. 12.
  13. Gabrielė Petkevičaitė-Bitė. Karo meto dienoraštis, I t. Panevėžys, 2010, p. 38.