Гай Бёрджэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гай Бёрджэс
Партрэт
Імя пры нараджэнні: англ.: Guy Francis de Moncy Burgess
Род дзейнасці: разведчык, журналіст
Дата нараджэння: 16 красавіка 1911(1911-04-16)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 жніўня 1963(1963-08-30)[3][4][…] (52 гады)
Месца смерці:
Месца працы:
Альма-матар:
Партыя:
Член у
Commons-logo.svg Гай Бёрджэс на Вікісховішчы

Гай Бёрджэс (англ.: Guy Francis De Moncy Burgess; 16 красавіка 1911, Дэванпорт (Англія)30 жніўня 1963, Масква) — вядучы «Бі-бі-сі», падвойны агент — англійскай MI5 і савецкага НКУС (член Кембрыджскай пяцёркі).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1911 годзе на паўднёвым захадзе Англіі, у горадзе Дэванпорт, у сям'і Малкальма Кінгсфарда дэ Монсі Бёрджэса, афіцэра флоту, і Эвелін Мэры. Вучыўся ў Ітанскім коледжы, потам па прыкладзе бацькі ў каледжы «Брытанія» каралеўскага ваенна-марскога флоту ў Дартмуце.

У 1934 годзе скончыў Трыніці-каледж у Кембрыджы, дзе быў у закрытым інтэлектуальным таварыстве Кембрыджскія апосталы, сярод членаў якога былі папулярныя марксісцкія пагляды. Да гэтага моманту ён ужо быў знаёмы з астатнімі ўдзельнікамі «Кембрыджскай пяцёркі» і савецкім нелегалам Арнольдам Дэйчам, які і прыцягнуў яго да супрацы з савецкай разведкай. У тым жа годзе пачаў хаваць свае левыя перакананні і ўступіў у Англа-нямецкае братэрства(англ.) бел. — пранацысцкую арганізацыю, членам якой таксама з'яўляўся і Кім Філбі.

Пасля сканчэння ўніверсітэта працаваў асістэнтам палкоўніка Джона Мак-Намара. З 1936 па 1944 год працаваў на «Бі-бі-сі». Выпускаў праграму The Week in Westminster. З 1939 па 1941 год працаваў таксама па сумяшчальніцтве ў аддзеле прапаганды MI5. У 1944 годзе паступіў на працу ў Міністэрства замежных спраў Злучанага каралеўства.

У Лондане Бёрджэс жыў на Чэстэр-сквер, потым на вуліцы Бенцінк, дзе разам з Энтані Блантам здымаў кватэру ў іх агульнага сябра па ўніверсітэту Віктара Ротшыльда. Дома, што належаў барону Ротшыльду, была вядомым цэнтрам багемнага жыцця Лондана падчас вайны. Хоць Бёрджэс і Блант абодва былі гомасексуаламі, Блант сцвярджае ў сваіх мемуарах, што ў іх адносінах не было «нічога сексуальнага[5][6]».

У 1947 годзе скіраваны ў Вашынгтон другім сакратаром пасольства Яго Вялікасці.

У сакавіку 1951 годзе сустрэўся з Майклам Стрэйтам у Вашынгтоне. Тады ж Філбі папярэдзіў Бёрджэса і Дональда Мак-Лэйна, што яны пад падозраннем і, найхутчэй, будуць раскрыты хуткім часам. У маі 1951 года абодва пакінулі Англію і былі перапраўлены ў Куйбышаў. У 1956 годзе Бёрджэсу дазволілі пасяліцца ў Маскве, ён атрымаў пашпарт на імя Джыма Андрэевіча Эліята[7]. У жніўні таго ж года ў Маскву прыязджаў Том Дрыберг, каб узяць у Бёрджэса інтэрв'ю.

Бёрджэс не асвоіўся з жыццём у СССР і ў 1963 годзе памёр ад алкагалізму. У адпаведнасці з апошняй воляй нябожчыка ўрна з яго пылам была перададзена сваякам у Вялікабрытанію.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Guy Burgess // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Guy Francis de Moncy Burgess // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Guy Burgess // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Daily Telegraph: „Anthony Blunt: confessions of spy who passed secrets to Russia during the war“
  6. The Independent: „The fourth man speaks: Last testimony of Anthony Blunt“
  7. Леонид Млечин. Холодная война: политики, полководцы, разведчики. — 2013. — 874 с. — ISBN 9785457078284.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lownie Andrew. Stalin’s Englshman: The Lives of Guy Burgess, London: Hodder and Stoughton, 2015. ISBN 978-1473627369.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]