Галодныя гульні: Балада пра пеўчых птушак і змей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галодныя гульні: Балада пра пеўчых птушак і змейM:
англ.: The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes
Жанр экранізацыя рамана[d], драматычны фільм, баявік[1] і прыгодніцкі фільм[1]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Color Force[d], Good Universe[d] і Lions Gate Entertainment[d]
Працягласць 158 хв.[1]
Бюджэт 100 000 000 $
Зборы 315 300 000 $[4][5][…]
Краіна
Мова англійская[1]
Год 15 лістапада 2023[1], 17 лістапада 2023 і 16 лістапада 2023[2]
IMDb ID 10545296
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Галодныя гульні: Балада пра пеўчых птушак і змей» (англ.: The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes) — амерыканскі антыўтапічны фільм 2023 года рэжысёра Фрэнсіса Лоўрэнса, заснаваны на рамане Сьюзен Колінз[en] «Балада пра пеўчых птушак і змей[en]». Адаптацыяй кнігі для вялікага экрана займаліся сцэнарысты Майкл Леслі[en] і Майкл Арнт[en]. Галоўныя ролі выканалі Том Блайт[en], Рэйчэл Зеглер[en], Пітэр Дынклэйдж, Джэйсан Шварцман, Хантэр Шэфер[en], Джош Андрэс Рывера[en] і Віёла Дэвіс.

Карціна з’яўляецца пятай часткай серыі фільмаў «Галодныя гульні[en]», а менавіта — прыквелам да першай часткі франшызы[en]. Фільм апавядае пра раннія гады і станаўленне будучага прэзідэнта і дыктатара Панэма — Карыялана Сноў. Падзеі адбываюцца неўзабаве пасля падаўлення Капітоліем мяцежных Дыстрыктаў. У наказанне за бунт вось ужо дзесяць гадоў у краіне ладзяцца так званыя Галодныя гульні. Раз у год з кожнага з дванаццаці Дыстрыктаў бярэцца па два падлеткі — хлопец і дзяўчына — каб сутыкнуць іх на арэне ў крывавай бойцы насмерць. Маладому і амбітнаму капіталійцу Карыялану, чыя сям’я знаходзіцца ва ўпадку, дастаецца шанец прабіцца наверх. Але для гэтага яму трэба прайсці праз мноства выпрабаванняў і галоўнае ўсвядоміць, навошта дзяржаве такое дзіўнае і дзікае штогадовае відовішча.

Сусветная прэм’ера «Балады пра пеўчых птушак і змей» адбылася ў Берліне 5 лістапада 2023 года[6]. 17 лістапада 2023 года карціна была выпушчана ў амерыканскі пракат кампаніяй «Lionsgate Films[en]». Пры бюджэце ў 100 мільёнаў долараў, у сусветным пракаце фільм сабраў 325,7 мільёна[7] і атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Прадмова: Цёмныя дні[правіць | правіць зыходнік]

За тры гады да першых Галодных гульняў малады Карыялан Сноў разам са сваёй стрыечнай сястрой Тыгрыс блукае па зруйнаваных вуліцах Капітолія. Яны знаходзяць ежу, але натыкаюцца на шалёнага сабаку і вымушаны ўцякаць. Схаваўшыся за калонай, яны бачаць жудаснае відовішча: чалавек стаіць на каленях і адсякае трупу нагу. Калі Карыялан пытаецца ў Тыгрыс, навошта ён гэта робіць, яна адказвае, што яму хочацца есці. Брат з сястрой дабіраюцца дадому і застаюць там міратворцаў. Бабуля тлумачыць, што бацька Карыялана загінуў у пастцы паўстанцаў у лясах Дыстрыкта 12.

Частка I: Ментар[правіць | правіць зыходнік]

У Панэме падчас паўстання Дыстрыктаў гіне галава шляхетнага роду Сноў, генерал Крас. Праз трынаццаць гадоў васемнаццацігадовы сын Краса — Карыялан — рашае вярнуць працвітанне сваёй сям’і. Карыялан становіцца адным з дваццаці чатырох настаўнікаў на 10-х штогадовых Галодных гульнях. Каб павялічыць аўдыторыю гледачоў, стваральнік гульняў Каска Хайботам хоча засяродзіць увагу не на самой бойцы на арэне, а на асобах трыбутаў, каб гледачам было цікава за імі назіраць і хацелася за іх хварэць.

Карыялана прызначаюць ментарам дзяўчыны з Дыстрыкта 12 Люсі Грэй Бэйрд. Падчас Цырымоніі жніва Люсі Грэй захапляе гледачоў Капітолія: па дарозе на сцэну яна запіхвае дачцэ мэра змяю за каўнер, а затым, падняўшыся на сцэну, выконвае дзёрзкі спеў. Карыялан хоча, каб Люсі Грэй працягвала заваёўваць прыхільнасць гледачоў, бо найлепшаму настаўніку абяцаюць вялікае багацце. Ён з першых жа кроў пачынае заваёўваць давер дзяўчыны і дапамагае ёй заваяваць сімпатыі жыхароў Капітолія.

Карыялан прапануе галоўнай распарадчыцы гульняў, доктару Валумніі Гал, укараніць спонсарскую схему[en], якая дазваляе гледачам з Капітолія рабіць ахвяраванні ментарам, каб тыя маглі адпраўляць сваім трыбутам падарункі падчас гульняў. Карыялан усё больш збліжаецца з Люсі Грэй. Падчас экскурсіі па арэне дэтануе паўстанцкая бомба, мэта акцыі — разбурыць арэну. У выніку тэрарыстычнага акту гіне некалькі ментараў і трыбутаў. Люсі Грэй вырашае ўратаваць Карыялана з-пад абломкаў, ахвяруючы сваім шанцам уцячы. Ачуняўшы, Карыялан таемна перадае дзяўчыне пацучыны яд, каб пры магчымасці выкарыстаць на арэне.

Частка II: Прыз[правіць | правіць зыходнік]

Многія трыбуты гінуць у хаосе першых хвілін гульняў. Люсі Грэй выжывае ў крывавай бойні і разам з Джэсапам, хлопцам з яе дыстрыкта, ратуецца ў тунэлях пад арэнай, якія адкрыліся з-за тэракту. Праходзіць час, і ў Джэсапа пачынае праяўляцца шаленства – яго ўкусіў кажан яшчэ па дарозе ў Капітолій; Карыялан бачыць, што Джэсап непазбежна памрэ, і пераконвае яго ментарку паспрыяць яго хутчэйшай смерці, каб выратаваць Люсі Грэй. Багаты сябар Карыялана, Сеян Плінт, абураны жорсткасцю гульняў, пранікае на арэну, каб публічна аплакаць загінулага трыбута, свайго былога аднакласніка з Дыстрыкта 2. Доктар Гал у шаленстве наказвае Карыялану пайсці на арэну і вывесці Сеяна, пакуль яна прыпыніць трансляцыю. Пакуль Карыялан спрабуе пераканаць Сеяна пайсці з ім, на іх нападае група трыбутаў, і Карыялану даводзіцца забіць аднаго з іх.

Ранены падчас тэракту, у шпіталі памірае адзін з ментараў, сын прэзідэнта Панэма. У якасці помсты, Доктар Гал рашае выпусціць на арэну генетычна мадыфікаваных змей — каб загінулі ўсе. Карыялан, ведаючы, што змеі не нападаюць, калі чуюць знаёмы пах, перад адпраўкай змей таемна кладзе ў рэзервуар са змеямі хустку з пахам Люсі Грэй. Змеі забіваюць усіх трыбутаў на арэне, і тады Люсі Грэй пачынае спяваць — і змеі абвіваюць яе, але не кранаюць. Гал адмаўляецца абвясціць Люсі Грэй пераможцай, але гледачы Капітолія ціснуць на распарадчыцу гульняў, і ёй прыходзіцца здацца. Карыялан святкуе перамогу, але неўзабаве дырэктар Хайботам выклікае хлопца да сябе і выкрывае яго махлярства з пацучынай атрутай і хусткай. Ён прысуджае хлопца да дваццаці гадоў службы міратворцам у Дыстрыкце 8. Карыялан просіць адправіць яго ў Дванаццаты. Туды ж, у якасці пакарання, адпраўляюць і Сеяна.

Частка III: Міратворац[правіць | правіць зыходнік]

Апынуўшыся ў Дванаццатым, Карыялан і Сеян пачынаюць службу міратворцаў. Неўзабаве ў дыстрыкце адбываецца публічнае павешанне, дзе Карыялан з Сеянам ахоўваюць парадак. Пасля гэтага начальнік дазваляе міратворцам адпачыць на выходных, і яны адпраўляюцца ў мясцовы бар. Там Карыялан сустракае Люсі Грэй, якая выступае са спевамі перад публікай. Пазней яны сустракаюцца на прыродзе, І Люсі іграе песню «The Hanging Tree», якую толькі што напісала пад уражаннем нядаўняга павешання. Карыялан падслухоўвае, як Сеян дапамагае паўстанцам планаваць уцёкі з дыстрыкта. Ён выкарыстоўвае сойку, каб запісаць голас Сеяна, і адпраўляе запіс Валумніі Гал. Адной вечарам Карыялан застае Сеяна ў бары, як той размаўляе з групай людзей, што збіраюцца збегчы. Усчынаецца сварка, і Карыялан страляе ў Мэйфер, дачку мэра. Неўзабаве прыходзіць наказ павесіць Сеяна за здраду, Карыялан вымушаны і тут ахоўваць парадак. Пасля гэтага ён чакае, што хутка прыйдуць і за ім — і згаджаецца на пабег з Люсі Грэй.

У размове з Люсі Карыялан прагаварваецца, што забіў траіх. Кіруючыся на поўнач, Карыялан знаходзіць у хаціне на возеры зброю, якая магла б вывесці на яго. Калі Люсі Грэй знікае, Карыялан разумее, што яна пра ўсё здагадалася: што ён здаў свайго сябра, па сутнасці асудзіўшы яго на смерць. Карыялан у параноі пераследуе яе па лесе са стрэльбай. Ён знаходзіць хустку Люсі, але пад ёй апынаецца змяя, якая кусае Карыялана. Заўважыўшы нейкую постаць у кустах, ён думае, што гэта Люсі, і страляе. Аднак ён не даведваецца, ці патрапіў і ці была гэта яна. Карыялан вяртаецца ў Капітолій. Бацькі Сеяна, нічога не падазраючы, забяспечваюць яму месца ва ўніверсітэце. Карыялан наведвае Хайботама, які прызнаецца, што гульні — яго вынаходніцтва. Ён прыдумаў іх сп’яну і не прымаў усур’ёз, але Крас скраў гэтую ідэю і ўкараніў. Карыялан атручвае Хайботама, падсыпаўшы ў яго наркотыкі пацучыную атруту. Валумнія Гал вітае Сноў у Капітоліі — цяпер перад ім адкрываюцца ўсе магчымыя перспектывы.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

Рэкламны плакат у John Halle's Hall[en], сярэднявечнай зале, якая зараз з’яўляецца фае кінатэатра «Odeon Cinema», Солсберы, Вялікабрытанія, 15 красавіка 2023 г.

У жніўні 2017 года генеральны дырэктар «Lionsgate[en]» Джон Фелтхаймер[en] выказаў зацікаўленасць у спін-офах серыі фільмаў «Галодныя гульні[en]»[8].

Кастынг[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2022 года Том Блайт[en] атрымаў ролю маладога прэзідэнта Сноў[9], а Рэйчэл Зеглер[en] — ролю яго пратэжэ, трыбута ад Дыстрыкта 12 Люсі Грэй Бэйрд[10]. Першапачаткова Зеглер прапанавалі гэтую ролю ў студзені, але тады яна адмовілася, а затым перадумала[11]. У чэрвені 2022 года да акцёрскага складу далучыліся Джош Андрэс Рывера[en] (які раней здымаўся разам з Зеглер у «Вестсайдскай гісторыі»)[12], Хантэр Шэфер[en][13] і Джэйсан Шварцман[14]. Пітэр Дынклэйдж быў абраны на ролю ў наступным месяцы[15]. На працягу чэрвеня і ліпеня таксама адбываўся кастынг шматлікіх трыбутаў і ментараў, герояў другога плана[16][17][18][19]. 15 жніўня 2022 года стала вядома, што Віёла Дэвіс атрымала ролю Валумніі Гал, галоўнага распарадчыка 10-х штогадовых Галодных гульняў[20]. 16 верасня 2022 года былі абвешчаны новыя папаўненні акцёрскага складу, у тым ліку Бёрн Горман[en] і Фіянула Флэнаган[en][21].

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Здымкі пачаліся ва Уроцлаве, Польшча, 11 ліпеня 2022 года і скончыліся ў Берліне, Германія, 5 лістапада 2022 года[22][23]. Месцамі здымак сталі Помнік Бітве Народаў[en] у Лейпцыгу[24] і Зала Стагоддзя ва Уроцлаве[25]. Некаторыя сцэны ў фільме былі таксама зняты ў ландшафтным парку «Дуйсбург-Норд[en]» у Дуйсбургу ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі[26] і ў мясцовасці вакол Валбжыха (Польшча), у тым ліку ў Багушаў-Горцы. Сярод месцаў здымкаў фрагмент сцежкі да гары Хелмец[pl] і возера ў Гжэндах[pl][27].

Маркетынг[правіць | правіць зыходнік]

5 чэрвеня 2022 года выйшаў першы тызер фільма[28], а 27 красавіка 2023 года кампанія «Lionsgate» прадставіла афіцыйны трэйлер будучай карціны[29]. 20 верасня 2023 года выйшаў другі трэйлер[30].

30 кастрычніка 2023 года адносна фільма было прынята часовае пагадненне, каб акцёры маглі прасоўваць яго падчас забастоўкі SAG-AFTRA, паколькі «Lionsgate» не з’яўляецца часткай Альянсу прадзюсараў кіно і тэлебачання[en][31].

Рэліз[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ера «Балады пра пеўчых птушак і змей» адбылася ў Берліне 5 лістапада 2023 года[6], прэм’ера ў BFI IMAX[en] у Лондане прайшла 9 лістапада 2023 года[32]. У шырокі пракат карціна выйшла 16 лістапада ў Еўропе[33] і 17 лістапада ў ЗША[34].

Фільм сабраў у сусветным пракаце 325,7 мільёна долараў[7] і атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 5 лістапада 2023.
  2. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 23 лістапада 2023.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Cast // The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes (2023) - Full Cast & Crew - IMDb
  4. https://www.the-numbers.com/movie/Hunger-Games-The-The-Ballad-of-Songbirds-and-Snakes-(2023)#tab=box-office
  5. https://www.boxofficemojo.com/release/rl1262387969
  6. а б Ayomikun Adekaiyero. Rachel Zegler channeled Katniss Everdeen at the premiere of 'The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes.' Here are the 12 best red carpet photos. (англ.). Insider[en] (6 лістапада 2023). Праверана 30 лістапада 2023.
  7. а б The Hunger Games: The Ballad of Songbirds & Snakes (2023) (англ.). The Numbers. Праверана 17 студзеня 2024.
  8. Brent Lang. Lionsgate Chief Says 'Hunger Games,' 'Twilight' Have 'More Stories to Tell' (англ.). Variety (8 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2018. Праверана 31 ліпеня 2021.
  9. Jen Juneau. The Hunger Games Prequel Casts Billy the Kid's Tom Blyth as a Young President Snow (англ.). People (16 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
  10. Anthony D'Alessandro. Rachel Zegler To Play Lucy Gray Baird In Lionsgate's The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes (англ.). Deadline Hollywood (31 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2022. Праверана 31 мая 2022.
  11. Ryan Louis Mantilla. Rachel Zegler Reveals She Initially Turned Down 'The Ballad of Songbirds and Snakes' (англ.). Collider (29 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 13 лютага 2023.
  12. Anthony D'Alessandro. 'The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes': Josh Andres Rivera To Reteam With 'West Side Story' Star Rachel Zegler (англ.). Deadline Hollywood (15 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2023. Праверана 24 лютага 2023.
  13. Justin Kroll. 'Euphoria's Hunter Schafer Latest To Join 'Hunger Games: Ballad Of The Songbirds And Snakes' (англ.). Deadline Hollywood (22 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2023. Праверана 24 лютага 2023.
  14. Matt Grobar. 'The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes': Jason Schwartzman Newest Addition To Lionsgate Prequel (англ.). Deadline Hollywood (27 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
  15. Justin Kroll. 'Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes': Peter Dinklage To Co-Star In Lionsgate Prequel (англ.). Deadline Hollywood (18 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2022. Праверана 18 ліпеня 2022.
  16. Anthony D'Alessandro. 'The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes': Here's The First Round Of Tributes & Mentors (англ.). Deadline Hollywood (14 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
  17. Anthony D'Alessandro. 'The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds And Snakes': Here's The 2nd Round Of Tributes, Mentors & More (англ.). Deadline Hollywood (21 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
  18. Anthony D'Alessandro. 'Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes': Six Join Prequel's Growing Ensemble Of Tributes & Mentors (англ.). Deadline Hollywood (28 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
  19. Anthony D'Alessandro. 'Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes': Fourth Round Of Tributes & Mentors Counts Nine (англ.). Deadline Hollywood (6 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2022. Праверана 6 ліпеня 2022.
  20. Matt Grobar. 'The Hunger Games': Viola Davis Latest To Join Lionsgate Franchise's 'The Ballad Of Songbirds And Snakes' (англ.). Deadline Hollywood (15 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2022. Праверана 15 жніўня 2022.
  21. Anthony D'Alessandro. 'Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes' Rounds Out Cast With Fionnula Flanagan, 10 Others (англ.). Deadline Hollywood (16 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2022. Праверана 13 лютага 2023.
  22. Anthony D'Alessandro, Dade Hayes. 'Hunger Games' Prequel To Start Production In First Half Of 2022, Lionsgate Film Boss Joe Drake Says (англ.). Deadline Hollywood (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021. Праверана 6 жніўня 2021.
  23. Stephanie Eckardt. Everything We Know About the Hunger Games Prequel (англ.). W (19 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2022. Праверана 20 ліпеня 2022.
  24. Emma Schmidt. Hollywooddreh am Völkerschlachtdenkmal (ням.). Leipziger Volkszeitung (5 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2023. Праверана 5 мая 2023.
  25. Ola Gersz. W nowych "Igrzyskach śmierci" wystąpiła... Hala Stulecia z Wrocławia. Jest nie do poznania! (польск.). na:Temat (4 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2023. Праверана 21 верасня 2023.
  26. Jory Aranda. Tribute von Panem: Neuer Trailer zeigt Hollywood in Duisburg (ням.). WAZ (3 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2023. Праверана 15 лістапада 2023.
  27. Propaganda Posters, The Hanging Tree, Peacekeeper Vehicles, Extras and More! Inside The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes Set In Germany and Poland - The Hunger Games News - Panem Propaganda (англ.). Panem Propaganda (2 верасня 2022). Праверана 10 снежня 2023.
  28. Brandon Choe. 'The Hunger Games: The Ballad of Songbirds and Snakes': Lionsgate Releases Teaser For Trilogy's Prequel (англ.). Deadline Hollywood (5 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2022. Праверана 22 ліпеня 2022.
  29. Вышел официальный трейлер приквела «Голодных игр» с подзаголовком «Баллада о змеях и певчих птицах» (руск.). Kanobu.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2023. Праверана 29 красавіка 2023.
  30. ‘The Hunger Games’ Prequel ‘The Ballad Of Songbirds And Snakes’ Unveils New Trailer Teasing Rachel Zegler’s Fight For Survival – Update (англ.). Deadline Hollywood (20 верасня 2023).
  31. Ryan Gajewski. 'Hunger Games' Prequel Nabs SAG-AFTRA Interim Agreement (англ.). The Hollywood Reporter (30 кастрычніка 2023). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  32. Baz Bamigboye, Nancy Tartaglione. ‘The Hunger Games: The Ballad Of Songbirds & Snakes’ World Premieres As Team Optimistic For More Sequels (англ.). Deadline Hollywood (9 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 10 лістапада 2023.
  33. Caio Coletti. Novo Jogos Vorazes tem Capital bem diferente: "É como a Berlim pós-2ª Guerra" (парт.). Omelete (13 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2023. Праверана 17 лістапада 2023.
  34. Anthony D'Alessandro. 'Hunger Games' Prequel 'The Ballad Of Songbirds And Snakes' Gets 2023 Release Date – CinemaCon (англ.). Deadline Hollywood (28 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2022. Праверана 18 мая 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]