Пітэр Дынклэйдж
Пітэр Дынклэйдж (англ.: Peter Hayden Dinklage; нар. 11 чэрвеня 1969) — амерыканскі акцёр і кінапрадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пітэр Дынклэйдж пачаў кар’еру ў 1995 годзе. Шырокая вядомасць прыйшла пасля ролі ў фільме 2003 года «Станцыйны наглядчык », за якую акцёр быў намінаваны на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Пасля гэтага здымаўся ў фільмах «Эльф » (2003), «Суперпёс » (2007), «Прызнайце мяне вінаватым » (2006), брытанскай трагікамедыі «Смерць на пахаванні » (2007), яе аднайменным амерыканскім рэмейку (2010), у экранізацыі чацвёртай кнігі з цыкла «Хронікі Нарніі»: «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» (2008), а таксама ў супергеройскіх стужках «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні» (2014) і «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» (2018).
За ролю Тырыяна Ланістэра ў серыяле «Гульня тронаў» Дынклэйдж быў удастоены чатырох прэмій «Эмі» ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана ў драматычным тэлесерыяле» (2011, 2015, 2018, 2019) і прэміі «Залаты глобус» за «Найлепшую мужчынскую ролю другога плана — міні-серыял, тэлесерыял або тэлефільм».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 — «Станцыйны наглядчык »
- 2003 — «Эльф »
- 2006 — «Прызнайце мяне вінаватым »
- 2007 — «Смерць на пахаванні »
- 2007 — «Суперпёс »
- 2008 — «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян»
- 2010 — «Смерць на пахаванні »
- 2011—2019 — «Гульня тронаў»
- 2014 — «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні»
- 2017 — «Тры білборды за межамі Эбінга, Місуры»
- 2018 — «Мсціўцы: Вайна бясконцасці»
- 2023 — «Галодныя гульні: Балада пра пеўчых птушак і змей»
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ray M. Peter Dinklage // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter Dinklage // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1022522426 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.