Гальшанскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гальшанскае княства — феадальная вотчына князёў Гальшанскіх у канцы XIII — сярэдзіне XVI ст. Цэнтр — Гальшаны (цяпер Ашмянскага раёна). Займала першапачаткова тэрыторыю міжрэчча Віліі і Нёмана, у XV ст. распасціралася з поўначы на поўдзень — ад Вількаміра (цяпер г. Укмерге, Літва) і Паставаў да Глуска і Турава, з усходу на захад — ад Мінска да Мастоў. Упершыню ўпамінаецца ў крыніцах каля 1280 года, калі Гольша «замак сталічны княства свайго заснаваў на рэчцы Карабель». Князі Гальшанскія доўгі час займалі высокія пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1440 і 1492 у Гальшанах адбыліся нарады для выбараў кандыдатаў на велікакняжацкі прастол. У сярэдзіне 16 ст. радавое ўладанне Гальшанскіх перайшло да Сапегаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]