Галіна Міхайлаўна Чаянкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Міхайлаўна Чаянкова
Дата нараджэння 17 жніўня 1956(1956-08-17) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Галіна Міхайлаўна Чаянкова (нар. 17 жніўня 1956, в. Бацунь, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989), дацэнт (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1978), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (аспірантура, спецыяльнасць «Гісторыя КПСС», 1988).

Працавала Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1982, гуманітарна-эканамічны факультэт, кафедра «Філасофія, Гісторыя і паліталогія», дацэнт, у 1996—2004 — намеснік дэкана, дэкан факультэта, з 2004 — прарэктар па выхаваўчай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі; выхаваўчая работа з моладдзю.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2009), ордэн Францыска Скарыны (2003).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Руководство Компартии Белоруссии развитием зернового хозяйства,1976-1985 гг. : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.01 : защищена 22.06.1989 : утверждена 27.12.1989 / Чаянкова Галина Михайловна. — Минск, 1988.
  • Национальное движение в Беларуси: от февраля к октябрю 1917 г. / Г. М. Чаянкова // Восточнославянская цивилизация в современном глобализирующем мире : сборник научных трудов. — Гомель, 2018. — С. 73—77.
  • Трудности и успехи в восстановлении народного хозяйства Гомельской области после Великой Отечественной войны / Г. М. Чаянкова // Славянский мир в эпоху глобализации : сборник научных трудов. — Гомель, 2015. — С. 36— 42.
  • Основные направления совершенствования идеологической и воспитательной работы в университете / Г. М. Чаянкова // Инновационный опыт идеологической, воспитательной и информационной работы в вузе : материалы I Международной научно-практической конференции. — Гомель, 2009. — С. 10—13.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусский государственный университет транспорта. Хроника. События. Люди (1953—2003). — Гомель, 2003.