Перайсці да зместу

Ганаровыя грамадзяне Ашмян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ганаровыя грамадзяне Ашмян — званне за выбітны ўклад у развіццё і росквіт горада Ашмяны.

Ганаровыя грамадзяне[правіць | правіць зыходнік]

2006[правіць | правіць зыходнік]

  • Антон Аляксандравіч Кадолка. Пенсіянер Міністэрства обароны Рэспублікі Беларусь, ветэран Вялікай Айчынная вайны. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за значныя заслугі пры абароне Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вялікі асабісты ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у станаўленні і ўмацаванні ветэранскага руху ў Ашмянскім раёне.
  • Тамара Уладзіміраўна Філіповіч. Былы дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ашмянскі мясакамбінат», член Савета Рэспублікі Нацяянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным будаўніцтве, значны асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў, плённую грамадскую дзейнасць на карысць горада Ашмяны і Ашмянскага раёна.
  • Іван Цімафеевіч Навумаў. Пенсіянер Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ветэран Вялікай Айчынная вайны. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за значныя заслугі пры абароне Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вялікі асабісты ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у станаўленні і ўмацаванні ветэранскага руху ў Ашмянскім раёне.
  • Валянціна Васільеўна Гінчук. Настаўнік гісторіі сярэняй школы № 2 г. Ашмяны, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі г. Мінска, пераможца рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства «Хрустальный журавль» у 1997 году. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за высокае педагагічнае майстэрства, асаблівыя заслугі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, плённую навукова-педагагічную дзейнасць на карысць Ашмянскага раёна.
  • Андрэй Станіслававіч Барбашынскі, дырэктар сучаснага беларуска-нямецкага прадпрыемства «Гуд Найт» ООО («Good night»), г. Мінск, чэмпіён ХХV Олімпійскіх гульняў 1992 года ў Барселоне (Іспанія). Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на ХХV летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне (Іспанія), асаблівыя заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту, вялікі ўклад у прапаганду ідэй алімпійскага руху ў горадзе Ашмяны і Ашмянскім раёне.
  • Яўген Мікалаевіч Добрышаў. Галоўны спецыяліст Камітэта правапарадку і бяспекі Ўрада Ленінградскай вобласці, былы камандзір расійскіх крэйсераў «Фрунзе» і «Пётр Вялікі» Ваенна-марскога флоту Расійскай Федэрацыі. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, актыўную грамадскую дзейнасць на карысць горада Ашмяны і Ашмянскага раёна.
  • Франц Адамавіч Клінцэвіч. Дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, намеснік кіраўніка фракцыі «Адзіная Расія» ў Дзяржаўнай Думе, член Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, былы старшыня праўлення Расійскага саюза ветэранаў Афганістана. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 18-7 ад 19.09.2006 г. за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, актыўную грамадскую дзейнасць на карысць горада Ашмяны і Ашмянскага раёна.

2007[правіць | правіць зыходнік]

  • Іосіф Уладзіміравіч Верамеевіч. Пенсіянер, ветэран працы. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 28 ад 28.06.2007 г. за значныя заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай галіны раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.
  • Яўгеній Іванавіч Еўчыц. Загадчык дзённым стацыянарам паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Ашмянская цэнтральная раённая бальніца». Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 28 ад 28.06.2007 г. за вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя раёна, актыўную грамадскую дзейнасць.

2008[правіць | правіць зыходнік]

  • Збігнеў Філіпавіч Камінскі. Пенсіянер, ветэран фізічнай культуры і спорту. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 71 ад 30.06.2008 г. за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ў раёне, актыўную грамадскую дзейнасць.
  • Чэслаў-Сцяпан Осіпавіч Баркоўскі. Палявод сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Крэйванцаўскі». Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 71 ад 30.06.2008 г. за высокія вытворчыя дасягненні і шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне раёна.

2009[правіць | правіць зыходнік]

  • Юрый Іванавіч Нікалаеў. Адказны сакратар установы "Рэдакцыя газеты «Ашмянскі веснік». У 2009 годзе прысуджана прэмія «Залатое пяро Рэспублікі Беларусь» і званне «Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь». Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 113 ад 13.06.2009 г. за значны ўклад у развіццё грамадскай жыцця раёна і шматгадовую добрасумленную працу ў сродках масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці.
  • Іван Кузьміч Басько. Пенсіянер, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 113 ад 13.06.2009 г. за значныя заслугі пры абароне Айчыны і вялікі асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

2011[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Васільевіч Карасёў. Акампаніятар установы адукацыі «Ашмянская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат». Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 58 ад 09.09.2011 г. за значны асабісты ўклад у развіццё культуры Ашмянскага раёна, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўную грамадскую дзейнасць.
  • Уладзімір Іосіфавіч Лазарчык. Пенсіянер. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 58 ад 09.09.2011 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё інфраструктуры горада Ашмяны і Ашмянскага раёна.

2013[правіць | правіць зыходнік]

  • Валянціна Міхайлаўна Лузіна. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ашмянскага раёна.
  • Мікалай Мікалаевіч Праўко. Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Гальшанскі». Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіны Ашмянскага раёна.

2014[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхаіл Іосіфавіч Крайноў. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 16 ад 2014/06/24 г. за значныя заслугі пры абароне Айчыны і вялікі асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.
  • Аляксандр Аляксеевіч Сазановіч. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 16 ад 24.06.2014 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны Ашмянскага раёна.

2015[правіць | правіць зыходнік]

2016[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі. Дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны». Званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 96 ад 2016/06/24 за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у сістэму адукацыі Ашмянскага раёна.

2019[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Аляксандравіч Бізюк. Дырэктор дзяржаўнай установы адукацыі «Ашмянская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў». Званне «Ганаровы грамадзянін» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 67 от 26.06.2019 г. за шматгадовую працу і значны асабісты ўклад у сістэму адукацыі Ашмянскага раёна.
  • Петр Кузьміч Ткачоў. Званне «Ганаровы грамадзянін» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 67 от 26.06.2019 г. за шматгадовую працу і значны асабісты ўклад у развіццё аўтатранспартнай сферы Ашмянскага раёна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]