Ганна Аляксандраўна Смашнова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Ганна Смашнова
Нарадзілася 16 ліпеня 1976(1976-07-16)[1] (47 гадоў)
Грамадзянства Ізраіль
Рэзідэнцыя Герцлія, Ізраіль
Рост 157 см
Вага 53 кг
Прафесійная кар’ера 19912007
Вядучая рука правая
Удар злева аднаручны
Прызавыя грошы 2 274 431
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 401 — 304
Тытулы 12 WTA, 7 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 15 (3 лютага 2003)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-е кола (1995, 1998, 2003, 2005)
Францыя 4-е кола (1995, 1998)
Уімблдан 3-е кола (1992, 2000)
ЗША 3-е кола (1994, 1997)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 31 — 45
Найвышэйшы рэйтынг 275 (10 ліпеня 2006)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1-е кола (2006—2007)
Францыя 1-е кола (2005—2006)
Уімблдан 1-е кола (2005—2006)
ЗША 2-е кола (2005)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: Завяршыла выступленні

Га́нна Алякса́ндраўна Смашно́ва2003 года — Смашнова-Пісталезі; нар. 16 ліпеня 1976, Мінск, БССР, СССР) — савецкая, пазней ізраільская тэнісістка і трэнер.

  • Пераможца 12 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе.
  • Пераможца 1 юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Roland Garros-1991).
  • Паўфіналістка 1 юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Australian Open-1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ганна Смашнова нарадзілася ў Мінску і рэпатрыявалася ў Ізраіль са сваёй сям’ёй у 1990 годзе. У 19951997 служыла ў Арміі абароны Ізраіля (ААІ). У 2003 годзе ажанілася са сваім трэнерам Клаўдыя Пісталезі і некаторы час удзельнічала ў спаборніцтвах альбо пад падвойным прозвішчам, альбо пад прозвішчам мужа.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 10 да 14 гадоў Аня Смашнова была першай ракеткай СССР сярод юніёрак. У 1991 годзе выйграла Адкрыты чэмпіянат Францыі сярод дзяўчын.

Свой першы турнір Міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF) выйграла ў 1993 годзе (Эрланген, Германія). Пасля службы ў радах ААІ вярнулася ў прафесійны тэніс і наступны свой турнір выйграла ў 1997 годзе. Першы турнір пад эгідай Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Смашнова выйграла ў 1999 годзе ў Ташкенце, апошні — ў 2006 годзе ў Будапешце. У агульнай складанасці Ганна выйграла 12 турніраў WTA — рэкордны паказчык для ізраільскіх тэнісістаў, як мужчын, так і жанчын, у адзіночных разрадах (толькі Эндзі Рам і Ёнатан Эрліх, якія спецыялізуюцца на гульні ў парах, выйграли большую колькасць турніраў). Найвышэйшай пазіцыі ў сусветным рэйтынгу (15 месца) Смашнова дасягнула ў 2003 годзе; гэты і папярэдні год яна завяршыла на 16-й пазіцыі. Большасць поспехаў Смашновай былі дасягнуты на грунтовых кортах. Да жніўня 2006 года Смашнова надзвычай паспяхова гуляла ў фіналах турніраў WTA: 12 перамог у 12 фіналах. Толькі ў 2006 годзе яна пацярпела першае і апошняе паражэнне ў фінале турніру (у Нью-Ёрку).

Найвышэйшым дасягненнем Смашновай у турнірах Вялікага шлема з’яўляецца ўдзел у 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі ў 1995 і 1998 гадах. Ганна прадстаўляла Ізраіль на Алімпіядзе 2004 года ў Афінах, але выбыла з барацьбы ў першым коле.

З 1992 па 2006 год Ганна Смашнова правяла 73 гульні за зборную Ізраіля ў межах Кубка Федэрацыі: выйграла 38 і прайграла 24 гульні ў адзіночным разрадзе, выйграла 5 і прайграла 6 гульняў у пары. Ізраільская каманда рэгулярна гуляла ў рэгіянальнай зоне гэтага турніру, выкарыстоўваючы малую колькасць гульцоў, дзякуючы чаму Смашнова і яе партнёрка па камандзе — Цыпора Абзілер — у нейкі момант абнавілі рэкорд турніру па колькасці праведзеных матчавых сустрэчаў. Гэты рэзультат быў пабіты ў 2011 годзе гульцом яшчэ адной малаколькаснай еўрапейскай зборнай — Ганнай Крэмер з Люксембурга[2].

За час кар’еры Смашнова здабыла шэраг перамог над найлепшымі тэнісісткамі свету, сярод якіх Кім Клейстэрс, Жусцін Энэн, Алена Докіч, Алена Янкавіч, Паці Шнідэр, Яна Новатна, Даніэла Гантухава, Наталля Зверава, Ганна Курнікава, Алена Ліхаўцава, Анастасія Мыскіна, Надзея Пятрова і Вера Званарова.

Ганна Смашнова афіцыйна спыніла выступленні пасля паражэння ў першым коле на Уімблданскім турніры 2007 года. У цяперашні час працуе трэнерам у Ізраільскім тэнісным цэнтры (Рамат ха-Шарон).

Рэйтынг на канец года[правіць | правіць зыходнік]

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2007 928
2006 65 492
2005 43 372
2004 32
2003 16
2002 16
2001 87
2000 46
1999 49
1998 50
1997 140 442
1996 132 636
1995 68
1994 48
1993 147 522
1992 231 365
1991 347 395

Выступленні на турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Выступленні ў адзіночных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (13)[правіць | правіць зыходнік]

Перамогі (12)[правіць | правіць зыходнік]
Легенда:
Турніры Вялікага Шлема (0)
Алімпіяда (0)
Выніковы чэмпіянат года (0)
1-я катэгорыя (0)
2-я катэгорыя (0)
3-я катэгорыя (3)
4-я катэгорыя (8)
5-я катэгорыя (1)
Тытулы па
пакрыццях
Тытулы па месцы
правядзення
матчаў турніру
Хард (4) Зал (0)
Грунт (8)
Трава (0) Адкрытае паветра (12)
Дыван (0)
Дата Турнір Пакрыццё Суперніца ў фінале Лік
1. 7 чэрвеня 1999 Ташкент, Узбекістан Хард Бельгія Лоранс Куртуа 6-3 6-3
2. 17 ліпеня 2000 Кноке-Хейст, Бельгія Грунт Бельгія Дамінік ван Рост 6-2 7-5
3. 31 снежня 2001 Окленд, Новая Зеландыя Хард Расія Таццяна Панова 6-2 6-2
4. 7 студзеня 2002 Канбера, Аўстралія Хард Тайланд Тамарын Танасугарн 7-5 7-6(2)
5. 10 чэрвеня 2002 Вена, Аўстрыя Грунт Узбекістан Ірада Туляганава 6-4 6-1
6. 9 верасня 2002 Пекін, Кітай Хард Расія Ганна Курнікава 6-2 6-3
7. 28 ліпеня 2003 Сопат, Польшча Грунт Чэхія Клара Каўкалава 6-2 6-0
8. 4 жніўня 2003 Эспоа, Фінляндыя Грунт Харватыя Алена Костаніч 4-6 6-4 6-0
9. 17 мая 2004 Вена, Аўстрыя (2) Грунт Аўстралія Алісія Молік 6-2 3-6 6-2
10. 11 ліпеня 2005 Мадэна, Італія Грунт Італія Таццяна Гарбін 6-6 — адмова
11. 25 ліпеня 2005 Будапешт, Венгрыя Грунт Калумбія Каталіна Кастанья 6-2 6-2
12. 24 ліпеня 2006 Будапешт, Венгрыя (2) Грунт Іспанія Лурдэс Дамінгес Ліна 6-1 6-3
Паражэнні (1)[правіць | правіць зыходнік]
Дата Турнір Пакрыццё Суперніца ў фінале Лік
1. 22 жніўня 2006 Форэст-Хілз, ЗША Хард Злучаныя Штаты Амерыкі Меган Шонесі 6-1 0-6 4-6

Фіналы турніраў ITF у адзіночным разрадзе (17)[правіць | правіць зыходнік]

Перамогі (7)[правіць | правіць зыходнік]
Легенда:
100.000 USD (0)
75.000 USD (3)
50.000 USD (2)
25.000 USD (1)
10.000 USD (1)
Тытулы па
пакрыццях
Тытулы па месцы
правядзення
матчаў турніру
Хард (3) Зал (0)
Грунт (4)
Трава (0) Адкрытае паветра (7)
Дыван (0)
Дата Турнір Пакрыццё Суперніца ў фінале Лік
1. 5 ліпеня 1993 Эрланген, Германія Грунт Германія Ізабель Куэта 6-3 6-1[3]
2. 17 лістапада 1997 Яфа, Ізраіль Хард Ізраіль Цыпора Абзілер 6-3 6-2
3. 6 красавіка 1998 Афіны, Грэцыя Грунт Венгрыя Рыта Куці-Кіш 1-6 6-2 6-2
4. 11 мая 1998 Порту, Партугалія Грунт Францыя Алексія Дэшом-Балерэ 6-2 6-2
5. 28 верасня 1998 Санта-Клара, ЗША Хард Злучаныя Штаты Амерыкі Эмі Фразье 2-6 6-4 6-2
6. 11 кастрычніка 1999 Ларга, ЗША Хард Злучаныя Штаты Амерыкі Марыса Ірвін 7-6(2) 6-1
7. 5 чэрвеня 2006 Просцеёў, Чэхія Грунт Італія Раміна Апрандзі Без гульні
Паражэнні (10)[правіць | правіць зыходнік]
Дата Турнір Пакрыццё Суперніца ў фінале Лік
1. 25 лістапада 1991 Рамат-ха-Шарон, Ізраіль Хард Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Тэса Прайс 4-6 3-6
2. 29 лістапада 1993 Рамат-ха-Шарон, Ізраіль Хард Фінляндыя Петра Торэн 3-6 3-6
3. 2 чэрвеня 1997 Ташкент, Узбекістан Хард Мексіка Анхеліка Гавалдон 3-6 2-6
4. 14 ліпеня 1997 Геча, Іспанія Грунт Францыя Сегален Бержэ 6-3 3-6 1-6
5. 6 кастрычніка 1997 Індыян-Уэлс, ЗША Хард Японія Міха Саэкі 1-6 4-6
6. 23 сакавіка 1998 Зе-Вудлендс, ЗША Хард Германія Алена Вагнер 6-2 1-6 5-7
7. 4 мая 1998 Кардыф, Вялікабрытанія Грунт Чэхія Квета Грдлічкава 5-7 4-6
8. 27 верасня 1999 Санта-Клара, ЗША Хард Зімбабвэ Кара Блэк 2-6 1-6
9. 3 верасня 2001 Фано, Італія Грунт Чэхія Зузана Андрашкава 6-3 1-6 5-7
10. 10 верасня 2001 Бардо, Францыя Грунт Балгарыя Любаміра Бачава 6-4 1-6 0-6

Выступленні ў парным разрадзе[правіць | правіць зыходнік]

Фіналы турніраў ITF у парным разрадзе (2)[правіць | правіць зыходнік]

Паражэнні (2)[правіць | правіць зыходнік]
Дата Турнір Пакрыццё Партнёрка Суперніцы ў фінале Лік
1. 14 красавіка 1997 Бары, Італія Грунт Ізраіль Цыпора Абзілер Саюзная Рэспубліка Югаславія Сандра Начук
Саюзная Рэспубліка Югаславія Драгана Зарыч
4-6 2-6
2. 17 ноября 1997 Яфа, Ізраіль Хард Ізраіль Цыпора Абзілер Ізраіль Наталі Кахана
Нідэрланды Майке Кауцтал
2-6 1-6

Гісторыя выступленняў на турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Адзіночныя турніры[правіць | правіць зыходнік]

Турнір 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 Вынік В/П за
кар’еру
Турніры Вялікага Шлема
Australian Open - К К К 0 / 15 14-15
Roland Garros - - - 0 / 13 13-13
Уімблдан К - - 0 / 14 4-14
US Open К - К К - 0 / 14 5-14
Вынік 0 / 2 0 / 2 0 / 4 0 / 4 0 / 4 0 / 2 0 / 4 0 / 4 0 / 4 0 / 4 0 / 4 0 / 4 0 / 4 0 / 4 0 / 4 0 / 3 0 / 56
В/П у сезоне 1-2 0-1 8-4 5-4 1-4 1-2 4-4 3-4 2-4 0-4 1-4 3-4 3-4 4-4 0-4 0-3 36-56
Алімпійскія гульні
Летняя Алімпіяда - Не праводзіўся - Не праводзіўся - Не праводзіўся Не праводзіўся 0 / 1 0-1

К — пройгрыш у кваліфікацыйным турніры.

Зноскі

  1. а б WTA website
  2. Рэкорды Кубка Федэрацыі (англ.). Кубак Федэрацыі. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2013. Праверана 2 жніўня 2013.
  3. Трапіла ў аснову, прайграўшы ў фінале кваліфікацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]