Ганна Валентыновіч
| Ганна Валентыновіч | |
|---|---|
| Anna Walentynowicz | |
| | |
| Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі ўзнагароджвае Ганну Валентыновіч ордэнам Белага Арла (3 мая 2006 г.) | |
| Імя пры нараджэнні | польск.: Anna Lubczyk |
| Род дзейнасці | Прафсаюзная дзяячка |
| Дата нараджэння | 15 жніўня 1929[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 красавіка 2010[1] (80 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | каталіцтва[5] і Каталіцкая Царква[5] |
| Месца працы | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|

Га́нна Валентыно́віч (польск.: Anna Walentynowicz; 15 жніўня 1929, Садовэ, цяпер Гошчанскі раён — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласць) — легендарная постаць у Польшчы, актывістка і заснавальніца прафсаюза «Салідарнасць».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1950 года працавала на Гданьскай суднаверфі як зваршчыца і кранаўшчыца. За ўдзел у прафсаюзным руху адміністрацыя звольніла яе 7 жніўня 1980 года (за пяць месяцаў да выхаду на пенсію). Рашэнне адміністрацыі выклікала страйк, які пачаўся 14 жніўня 1980 года. У выніку страйку паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасць», а Г. Валентыновіч і звольненага неўзабаве пасля яе Леха Валенсу аднавілі на працы.
З «Салідарнасці» Г. Валентыновіч выйшла яшчэ ў 1980-х гадах, крытыкуючы тагачаснае кіраўніцтва прафсаюза вакол Леха Валенсы.
У 2006 годзе Інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў інфармацыю, што ў 1981 годзе за Г. Валентыновіч сачылі больш за 100 функцыянераў і агентаў камуністычных спецслужб.[7]
Загінула 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Пахаваная ў Гданьску.
Зноскі
- 1 2 Anna Walentynowicz // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/11830 Праверана 1 сакавіка 2024.
- ↑ https://www.istpravda.com.ua/articles/2016/09/8/149190/
- ↑ https://dzieje.pl/aktualnosci/90-lat-temu-urodzila-sie-anna-walentynowicz
- 1 2 https://www.przewodnik-katolicki.pl/Archiwum/2020/Przewodnik-Katolicki-13-2020/Kultura/Anna-nigdy-sie-nie-podda
- ↑ https://encysol.pl/es/encyklopedia/biogramy/19299,Walentynowicz-Anna.html?search=81053
- ↑ Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Валентыновіч
- Асобы
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленску
- Пахаваныя ў Гданьску
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжам Заслугі
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Прафсаюзныя дзеячы Польшчы
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці