Ганна Генрыхаўна Паўлоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Генрыхаўна Паўлоўская
Дата нараджэння 1977
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2012)
Альма-матар

Ганна Генрыхаўна Паўлоўская (нар. 1977, Гродна) — беларускі філолаг. Спецыялістка ў галіне класічнай філалогіі, неалацініст. Кандыдат гістарычных навук (2012), кандыдат навук у галіне літаратуразнаўства (2013)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1977 годзе ў Гродне[1].

Скончыла ў 1999 годзе філалагічны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 2012 годзе факультэт Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта, у 2009 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі, аспірантуру факультэта Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта[1].

У 2012 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Гродзенскія кляштарныя хронікі як крыніца па гісторыі Гродна другой паловы XVII—XVIII ст.», у 2013 годзе — дысертацыю па літаратуразнаўстве ў Варшаўскім універсітэце[1].

Навуковы супрацоўнік Аддзела старадрукаў і рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Выкладчык лацінскай мовы Інстытута сучасных ведаў у Гродне. З 2014 года дацэнт факультэта Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: новалаціназнаўства, гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, гісторыя культуры Вялікага Княства Літоўскага, рэцэпцыя антычнасці ў культуры Савецкага Саюза[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны прэміяй прэм’ер-міністра Рэспублікі Польшча за выдатныя навуковыя і мастацкія дасягненні (2015)[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Grodzieńskie kroniki klasztorne XVII i XVIII wieku: formy gatunkowe i aspekty komunikacyjne. Warszawa, 2016.
Удзел у калектыўных працах
  • Каталог кніг XV—XVI ст. з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Слонім, 2003.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]