Ганна Паўлаўна Паўлава
Ганна Паўлаўна Паўлава | |
---|---|
руск.: Анна Павловна (Матвеевна) Павлова | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1931[4][2][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Victor Dandré[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, харэограф, рэдактар, silent film actor |
Гады актыўнасці | 1899 — цяп. час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0667816 |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Ганна Паўлаўна (Мацвееўна) Паўлава (31 студзеня (12 лютага) 1881, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 23 студзеня 1931, Гаага, Нідэрланды) — руская артыстка балета, адна з найвялікшых балерын XX стагоддзя.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Маці Ганны Паўлавай, прачка Любоў Фёдараўна Паўлава, была замужам за адстаўным салдатам Мацвеем Паўлавым, аднак біёграфы сыходзяцца на тым, што Ганна Паўлава была пабочнай дачкой Любові Фёдараўны і вядомага чыгуначнага падрадчыка і маскоўскага банкіра Лазара Палякова.
Пасля заканчэння Ваганаўскага вучылішча, у 1899 годзе была прынята ў трупу Марыінскага тэатра. Танцавала партыі ў класічных балетах «Шчаўкунок», «Канёк-Гарбунок», «Раймонда», «Баядэрка », «Жызэль ». У 1906 годзе стала вядучай танцоўшчыцай трупы.
Вялікі ўплыў на яе выканальніцкую манеру аказала сумесная праца з балетмайстрам А. Горскім і асабліва М. Фокіна. Ганна Паўлава выконвала галоўныя ролі ў балетах М. Фокіна «Шапеніяна », «Павільён Арміды», «Егіпецкія ночы» і інш
У 1907 годзе на дабрачынным вечары ў Марыінскім тэатры Ганна Паўлава ўпершыню выканала пастаўленую для яе М. Фокіна харэаграфічную мініяцюру «Лебедзь» (пазней «памірае лебедзь»), якая стала пасля адным з сімвалаў рускага балета XX стагоддзя. У 1909 годзе ўдзельнічала ў «Рускіх сезонах» Сяргея Дзягілева ў Парыжы, якія паклалі пачатак яе сусветнай вядомасці. Афіша працы В. Сярова з сілуэтам А. Паўлавай стала назаўжды эмблемай «Рускіх сезонаў». З 1910 гастралявала са сваёй трупай у многіх краінах свету, сцвярджаючы традыцыі рускай танцавальнай школы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сярод лепшых партый — Нікія («Баядэрка » Л. Мінкуса, 1902), Жызэль («Жызэль » А. Адана, 1903), Бінт-Анта («Дачка фараона» Ч. Пуньі, 1906) і інш. Праславілася ў харэаграфічным эцюдзе «Памірае лебедзь» на музыку К. Сен-Санса. Мастацтва Г. Паўлавай вызначалася музычнасцю, эмацыянальнай дзейснасцю танца, псіхалагічнай змястоўнасцю, шырынёй жанравага дыяпазону. Яе артыстычная дзейнасць адрадзіла інтарэс да балетнага мастацтва ва ўсім свеце.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118641557 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Anna Pavlova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Павлова Анна Павловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Anna Pavlova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 1 красавіка 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- New World Encyclopedia
- Ганна Паўлава: рускі лебедзь Архівавана 25 лютага 2010.
- НЕУМІРУЧЫ ЛЕБЕДЗЬ
- Ганна Паўлава Архівавана 27 сакавіка 2015. на Бібліяграфічным рэсурсе «Каб памяталі»
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ў Гаазе
- Пахаваныя ў Вялікім Лондане
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Марыінскага тэатра
- Эмігранты з Расійскай імперыі
- Артысты балета Расійскай імперыі
- Памерлі ад пнеўманіі