Ганна Піліпаўна Назарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Піліпаўна Назарава
Дата нараджэння 15 мая 1921(1921-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 2000(2000-09-12) (79 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Ганна Піліпаўна Назарава (15 мая 1921, Аграгарадок Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць - 12 верасня 2000) — беларускі гаспадарчы дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1960).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Яснае каля Шацка. Бацька Піліп Васільевіч Бадытчык быў простым цесляром, маці Алена Якаўлеўна — калгасніцай[1].

Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, санінструктар стралковага батальёна. З 1945 г. на гаспадарчай працы на Гродзеншчыне, з 1952 г. старшыня калгаса «1 Мая» Жалудоцкага раёна. А ў 1971—1974 гг. намеснік дырэктара Шчучынскага хлебапрыёмнага прадпрыемства Гродзенскай вобласці. Член ЦК КПБ (1959—1960).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Званне Героя прысвоена ў 1960 годзе за высокія вытворчыя паказчыкі. Узнагароджана ордэнам Леніна (1960),ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай Вайны 1-й ступені (1985), Чырвонай Зоркі, медалямі[2][3].

Зноскі

  1. https://www.sb.by/articles/ctalnaya-sila-anny-nazarovoy.html
  2. Назарова Анна Филипповна(недаступная спасылка). Пухавіцкі раённы выканкам. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2016.
  3. Назарова Анна Филипповна // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1982. — Т. 5. — С. 446.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Твои Герои, Гродненщина. — Мн., Беларусь, 1977

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]