Ганна Сцяпанаўна Паліткоўская
Га́нна Сцяпа́наўна Палітко́ўская (у дзявоцтве Мазепа, 30 жніўня 1958, Нью-Ёрк, ЗША — 7 кастрычніка 2006, Масква) — расійская журналістка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 30 жніўня 1958 года ў Нью-Ёрку, дзе яе бацькі знаходзіліся на дыпламатычнай працы.
У 1980 годзе скончыла факультэт журналістыкі МДУ імя М. В. Ламаносава. Падчас навучання ў МДУ пазнаёмілася і выйшла замуж за Аляксандра Паліткоўскага, які вучыўся на тым жа факультэце, але быў на 5 гадоў старэйшы. Ад гэтага шлюбу Паліткоўскія маюць дваіх дзяцей, Ілью і Веру. У 2000 годзе шлюб фактычна распаўся, але афіцыйна пара не разводзілася. У мужа і жонкі былі палярна супрацьлеглыя погляды на прафесію журналіста. Паліткоўскі, будучы рэпарцёрам, казаў пра дзейнасць Ганны: «Гэта не журналістыка… Гэта ці то пісьменніцтва, ці то нешта яшчэ…»
У 1982—1993 гадах працавала ў газетах «Известия» і «Воздушный транспорт», у творчым аб’яднанні «ЭСКАРТ», выдавецтве «Парытэт». Да 1994 года з’яўлялася аглядальнікам штотыднёвіка «Мегаполис-экспресс» у перыяд, калі выданне яшчэ не паспела стаць бульварным. У 1994—1999 гадах — аглядальнік, рэдактар аддзела надзвычайных здарэнняў газеты «Общая газета».
З мая 1999 года — спецыяльны карэспандэнт і аглядальнік газеты «Новая газета». Паліткоўская неаднаразова выязджала ў раёны баявых дзеянняў. За серыю рэпартажаў пра ваенныя дзеянні ў Чачні ў студзені 2000 года Ганне Паліткоўскай прысуджана прэмія «Залатое пяро Расіі».
7 кастрычніка 2006 года застрэлена ў ліфце свайго дома ў цэнтры Масквы. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі побач з яе целам пісталет Макарава з глушыцелем і чатыры гільзы. Першыя звесткі паказвалі на заказное забойства, бо былі зроблены чатыры стрэлы, уключаючы кантрольны стрэл у галаву. Пахавана ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1263184/Anna-Politkovskaya
- ↑ а б Anna Politkowskaja / Politkovskaya // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Catalog of the German National Library Праверана 19 лютага 2025.
- ↑ https://web.archive.org/web/20080111191906/http://www.timesonline.co.uk/article/0,,60-2394867,00.html
- ↑ У Анны Политковской было гражданство США — NEWSru.com, 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Сцяпанаўна Паліткоўская- Ганна Паліткоўская ў Лентапэдыі
- Ганна Паліткоўская кажа пра Чачэнскую вайну Архівавана 15 мая 2008.
- Артыкулы А. Паліткоўскай
- Біяграфія Архівавана 30 верасня 2007.
- Біяграфія
- Анна Политковская: яд, Путин и моя борьба за свободу
- Сайт памяці Ганны Паліткоўскай
- Дело Анны Политковской. Год спустя