Гарадзечненскі сельсавет (Пружанскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадзечненскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарадзечна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 25 лістапада 2004
Код аўтам. нумароў 1

Гарадзе́чненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Гарадзечна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 25 лістапада 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шаняўскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Гарадзечна, Жабін, Лібія, Паддубна, Прылуччына, Сасноўка і Харкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.