Гарадок (Беластоцкі павет)
| Вёска | |
| Гарадок | |
|---|---|
| польск.: Gródek | |
| 53°05′43″ пн. ш. 23°40′08″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Грудак |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 16-040 |
| Іншае | |
| 0029015 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Гарадо́к[1][2], часам Гру́дак[3] (польск.: Gródek) — вёска ў Польшчы, за 33 км на ўсход ад Беластока, на рацэ Супраслі. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Грудак
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Гарадок узнік у XV стагоддзі як замак Вялікага Княства Літоўскага, у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок датуецца 1498 годам, калі Аляксандр Хадкевіч фундаваў тут манастыр. У 1500 годзе гэты манастыр быў перанесены вышэй па плыні ракі ў Супрасль.
У сярэдзіне XVI стагоддзя Гарадок стаў мястэчкам. У XVII—XVIII стагоддзях мястэчка знаходзілася ў валоданні Пацаў, Сапегаў, Радзівілаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Гарадок апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.
У 1897 годзе афіцыйны статус Гарадка быў паніжаны да вёскі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Гарадок акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Гарадок увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Гарадок Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1878 год — 1793 чал.[5];
- XXI стагоддзе: 2011 год — 2599 чал.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадоцкі цэнтр культуры (Gródecki Ośrodek Kultury)
- Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі (Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Gródeckiej)
- У Гарадку ладзіцца штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча». Іншыя культурныя падзеі: «Сяброўская бяседа», «Спатканні абрадавых калектываў» («Spotkania zespołów obrzędowych»), «Дні Гарадка» («Dni Gródka»).
- Газета «Wiadomości Gródeckie — Haradockija Nawiny»
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Замкавая гара
- Касцёл Найсвяцейшага сэрцы Ісуса (1933—1936)
- Могілкі: праваслаўныя, іўдзейскія
- Царква могілкавая Покрыва Багародзіцы (1862; драўляны зруб)
- Царква Раства Багародзіцы (1946—1947)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сінагогі
- Царква
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Краявіды Гарадка
-
Царква Раства Багародзіцы
-
Могілкавая царква
-
Касцёл
-
Гістарычны будынак
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікола Дзямідаў (1888—1967) — беларускі педагог, ваенны.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ niva.bialystok.pl Гарадок. www.google.com. Праверана 28 студзеня 2026.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 123.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 97.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Jelski A. Gródek (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 817.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарадок (Беластоцкі павет)- Гарадок на сайце Radzima.org