Перайсці да зместу

Гаральд Грэгары Мур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар Пітрас
англ.: Harold Gregory Moore Jr.
Дата нараджэння 13 лютага 1922(1922-02-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2017(2017-02-10)[3][1] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Julia Compton Moore[d][1]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Гады службы 1945—1977
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў 7th Cavalry Regiment[d]
Бітвы/войны Карэйская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Distinguished Service Cross Legionnaire of Legion of Merit Bronze Star Medal Air Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаральд Грэгары Мур-малодшы (англ.: Harold Gregory Moore Jr.; 13 лютага 1922 — 10 лютага 2017) — генерал-лейтэнант Арміі ЗША, удзельнік Карэйскай і В’етнамскай войнаў. Больш вядомы як Хэл Мур.

Скончыў школу ў Вашынгтоне. Затым два гады вучыўся ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона. У 1942 годзе паступіў на ваенную службу. У 1945 годзе скончыў Вест-Пойнт.

Прымаў удзел у Карэйскай вайне, знаходзячыся на пасадзе камандзіра роты. Калі ў 1965 годзе была перафарміравана 1-я кавалерыйская дывізія, у званні падпалкоўніка ўзначаліў батальён у яе складзе (1-ы батальён 7-га кавалерыйскага палка ў складзе 3-й брыгады). Батальён Мура вызначыўся ў адной з самых знакамітых бітваў В’етнамскай вайны — бітве ў даліне Я-Дранг. З 14 па 16 лістапада 1965 годы ён вёў абарончы бой у пасадачнай зоне X-Ray супраць праўзыходных сіл паўночнав’етнамскай арміі і апынуўся на мяжы поўнага знішчэння, чаго, аднак, не здарылася. Пасля ён стаў камандзірам 3-й брыгады. На гэтай пасадзе Мур знаходзіўся падчас некалькіх буйных аперацый, у тым ліку аперацыі «Masher».

За свой удзел у В’етнамскай вайне атрымаў другую па значнасці ваенную ўзнагароду Арміі ЗША — Крыжа «За выдатныя заслугі». Выйшаў у адстаўку ў 1977 годзе ў званні генерал-лейтэнанта.

У чэрвені 2009 года 87-гадовы Мур прыняў удзел у адкрыцці Нацыянальнага музея пяхоты ў Калумбусе (Джорджыя). Адным з экспанатаў музея стала дыярама зоны высадкі X-Ray падчас бітвы ў даліне Я-Дранг[5].

Памер 10 лютага 2017 у горадзе Оберн, штат Алабама[6], і быў пахаваны на могілках Форт-Бенінга 17 лютага з поўнымі ваеннымі ўшанаваннямі[7].

Выхаваў пецярых дзяцей[8]. Два сыны — кадравыя вайсковыя афіцэры.

У 1992 годзе ў суаўтарстве з журналістам Джозефам Гэлаўэем напісаў кнігу «Мы былі салдатамі... і былі маладымі», прысвечаную бітве ў даліне Я-Дранг. На аснове гэтай кнігі ў 2002 годзе быў зняты мастацкі фільм «Мы былі салдатамі», у якім роля Мура сыграў Мел Гібсан.

Быў згаданы ў кнізе Роберта Мейсана «Chikenhawk» («Кураня і ястраб»).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Smith H. Hal Moore, Army general memorialized in book and film ‘We Were Soldiers,’ dies at 94 // The Washington Post / M. Murray — Washington: Fred Ryan, 2017. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
  2. 1 2 Roberts S. Lt. Gen. Harold Moore, Whose Vietnam Heroism Was Depicted in Film, Dies at 94 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2017. — ISSN 0362-4331
  3. 1 2 http://www.oanow.com/news/local/we-were-soldiers-hero-passes-the-celebrated-life-story-of/article_0717084e-f08a-11e6-9fcb-636a74eceacb.html
  4. ↑ http://www.nytimes.com/1994/01/10/arts/review-television-returning-to-the-scene-of-a-vietnam-bloodletting.html
  5. ↑ Williams, Chuck, «Infantry Museum’s '100 Yards' Exhibit Touches Veterans Архівавана 21 чэрвеня 2009 года.», Columbus Ledger-Enquirer, June 19, 2009.
  6. ↑ Turner, Troy. We Were Soldiers' hero passes; the celebrated life story of a soldier, a leader, a father. oanow.com (11 лютага 2017). Праверана February 12, 2017.
  7. ↑ Graveside Service Ft Benning, GA Lt. Gen. Hal Moore, Feb 17, 2017 на YouTube. Published on February 17, 2017. Accessed on 2018-02-28.
  8. ↑ Galloway, Joseph L. (1990-10-29). Vietnam story: The word was the Ia Drang would be a walk. The word was wrong. U.S. News & World Report. Архівавана з арыгінала 2002-09-11. Праверана 2007-04-29.