Гара Рагвалода і Рагнеды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Гара Рагвалода і Рагнеды
55°55′47″ пн. ш. 29°22′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Перавоз
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000722шыфр 213В000722
Map

Гара Рагвалода і Рагнеды, ці Рагне́дзін Курга́н, мясцовая назва Царкоўка — гарадзішча XII стагоддзя каля в. Перавоз Расонскага раёна. Размешчана на паўднёва-ўсходнім беразе возера Дрысы, паміж упадзеннем у возера р. Ушча і вытокам р. Дрыса.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памер 50×20 м, выцягнута з поўначы на поўдзень. Вышыня 10—12 м, густа зарасла лесам. Вядома з 1867 г. пад назвай Гара Рагвалода і Рагнеды, ці Рагнедзін Курган. Абследавалі ў 1974 г. Г. В. Штыхаў, у 1981 г. Т. С. Скрыпчанка. У паўночнай частцы гарадзішча ў 1970 г. Э. М. Зайкоўскі правёў шурфоўку. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзены абломкі ганчарнай керамікі 12 ст., адзін фрагмент ляпной керамікі з арганічнай дамешкай у гліне і грабеньчатым арнаментам, другі — з арганічнай дамешкай і штрыхоўкай. На пляцоўцы гарадзішча знаходзіцца старадаўні каменны крыж. Раней тут знаходзілі каменныя свідраваныя сякеры. Помнік належыць да позняга неаліту ці ранняга бронзавага веку і Кіеўскай Русі. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]