Гарыбальдзійскі батальён
Гарыбальдзійскі батальён | |
---|---|
| |
Гады існавання | 1936—1938 |
Краіна | Другая Іспанская Рэспубліка |
Падпарадкаванне | Інтэрнацыянальныя брыгады |
Уваходзіць у | XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі |
Тып | батальён |
Заступнік | Джузэпэ Гарыбальдзі |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Гарыбальдзійскі батальён (ісп.: Batallón Garibaldi, італ.: Battaglione Garibaldi, Гарыбальдзійская брыгада з красавіка 1937) — група італьянскіх, албанскіх і іспанскіх добраахвотнікаў, якія прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку Народнага фронту з кастрычніка 1936 па верасень 1938 года. Названы ў гонар Джузэпэ Гарыбальдзі, актыўнага дзеяча італьянскага руху Рысарджымента. Структурна быў адным з батальёнаў 12-й інтэрбрыгады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Італьянскі батальён быў сфармаваны 27 кастрычніка 1936 года па пагадненні, падпісаным у Парыжы прадстаўнікамі італьянскіх рэспубліканцаў, сацыялістаў і камуністаў[1]. Быў пад камандаваннем Рандольфа Паччыардзі, Арацыа Антоніа, Луіджы Лонга і Амедэа Азі. Арганізацыйна ўваходзіў у 12-ю інтэрбрыгаду, разам з батальёнамі Андрэ Марці і батальёнам Дзімітрава.
Баявое хрышчэнне батальён атрымаў 13 лістапада 1936 года на ўзгорку Лос-Анджэлеса падчас абароны Мадрыда. Затым ён ваяваў у раёнах Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ, Пасуэла, Баадзілья-дэль-Монтэ, Мірабуэна, Махадаонда і ракі Харама. Падчас бітвы пры Хараме, Пачыардзі быў паранены і яго месца заняў Іліа Баранціні, які ўзначальваў батальён у Гвадалахарской аперацыі. Пазней у баях пры Уэска і Вільянуэва-дэль-Пардзільа Пачыардзі вярнуўся на пасаду камандзіра падраздзялення.
У канцы красавіка 1937 года батальён быў ператвораны ў Гарыбальдзійскую брыгаду, афіцыйна сфармаваную 1 мая. У брыгаду ўвайшлі байцы з батальёна Дзімітрава, добраахвотнікі з іншых італьянскіх падраздзяленняў і навабранцы, якія прыбывалі ў Іспанію з іншых краін. Да жніўня 1937 года Гарыбальдзійская брыгада ўваходзіла ў 12-ю інтэрбрыгаду і складалася з чатырох батальёнаў. Да яе расфармавання 24 верасня 1938 года змянілася 5 камандзіраў брыгады. Акрамя паўночнай часткі Мадрыда і Арагона, брыгада адыграла вялікую ролю ў бітве на Эбра[2].
Адным з добраахвотнікаў, які ваяваў у брыгадзе быў Мехмет Шэху, будучы прэм’ер-міністр Албаніі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Randolfo Pacciardi, Il Battaglione Garibaldi. Volontari italiani nella Spagna Repubblicana, La Lanterna, Roma, 1945, pp. 41-42
- ↑ La Brigada Garibaldi (ісп.). Istituto Storico Grossetano della Resistenza e dell' Età Contemporánea. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 26 жніўня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Luigi Arbizzani, P. Mondini Garibaldini in Spagna e nella Resistenza bolognese, Quaderni de «La Lotta», 1966
- Sandro Attanasio, Gli italiani e la guerra di Spagna, Mursia
- Giacomo Calandrone, La Spagna brucia: cronache garibaldine, Roma, Editori Riuniti
- Giulia Canali, L’antifascismo italiano e la guerra civile spagnola, Manni
- Aldo Garosci, Gli intellettuali e la guerra di Spagna , Milano, Einaudi, 1959
- Aldo Garosci, Umberto Marzocchi, Carlo Rosselli, Giustizia e libertà nella lotta antifascista e nella storia d’Italia, La Nuova Italia, 1978
- Luigi Longo, Le brigate internazionali in Spagna, Roma, Editori Riuniti, 1956
- Randolfo Pacciardi, Il battaglione Garibaldi, Lugano 1938.
- Giovanni Pesce, Senza tregua, Milano, Feltrinelli, 1973
- Carlo Rosselli, Oggi in Spagna domani in Italia, Milano, Einaudi, 1967