Перайсці да зместу

XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі
Байцы падраздзялення.
Байцы падраздзялення.
Гады існавання 19361939
Краіна  Другая Іспанская Рэспубліка
Падпарадкаванне Камінтэрн
Уваходзіць у Другая Іспанская Рэспубліка Народная армія Іспанскай Рэспублікі
Тып Інтэрнацыянальныя брыгады
Дыслакацыя
Заступнік Джузэпэ Гарыбальдзі
Удзел у Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Вядомыя камандзіры Матэ Залка

XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі — адна з інтэрнацыянальных брыгад часоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Набрана галоўным чынам з ліку італьянскіх добраахвотнікаў.

Сфарміравана 7 лістапада 1936 года ў Альбасетэ на базе Гарыбальдзійскай брыгады. У розны перыяд падраздзяленне дзейнічала ў складзе 14-й, 11-й, 35-й і 45-й дывізій Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі. Брыгада змагалася ў баях за Мадрыд і на Карунскай дарозе, удзельнічала ў Гвадалахарскай, Гвадарамскай і Брунецкай аперацыях.

У склад брыгады ўваходзілі Гарыбальдзійскі батальён, Батальён імя Андрэ Марці, Дамброўскі батальён, Батальён імя Эрнста Тэльмана, Батальён Фігліа, Мадрыдскі батальён і Батальён Прыета[1][2][3]. У падраздзяленні, акрамя італьянцаў, служылі албанцы, французы, бельгійцы, немцы, аўстрыйцы, палякі, іспанцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

  • Матэ Залка † (1 лістапада 1936 — 19 сакавіка 1937)
  • Рандольфа Пачардзі (19 сакавіка — 29 ліпеня 1937)
  • Карла Пенчыенаці (29 ліпеня — 31 жніўня 1937)
  • Агасціна Казацін (1 верасня — 19 кастрычніка 1937)
  • Франсуа Бернар (20 кастрычніка — 19 лістапада 1937)
  • Артура Заноні (19 лістапада 1937 — 31 сакавіка 1938)
  • Элой Пардынас Керо † (31 сакавіка — 2 красавіка 1938)
  • Алесандра Вая (2 красавіка — 15 жніўня 1938)
  • Луіс Рывас Амаці (15 жніўня 1938 — люты 1939)

Зноскі

  1. Hugh Thomas, The Spanish Civil War, Appendix III
  2. (ісп.) EPR Order of Battle Website
  3. (ісп.) Associació Catalana Website Архівавана 29 красавіка 2006 года.
  • Beevor, Antony (2005). La Guerra Civil Española. Barcelona: Crítica. ISBN 978-84-843-2981-7.
  • Engel, Carlos (1999). «Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República». Madrid, Almena. 84-922644-7-0.
  • Salas Larrazábal, Ramón (2001). Historia del Ejército Popular de la República. La Esfera de los Libros S.L. ISBN 84-9734-465-0.
  • Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. London. 2001. ISBN 978-0-14-101161-5.