Гарыет Табмен
| Гарыет Табмен | |
|---|---|
| англ.: Harriet Tubman[1] | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Araminta Ross |
| Род дзейнасці | пісьменніца, медычная сястра, праваабаронца, абаліцыяніст, палітычны актывіст, разведчык, суфражыстка, дзеяч фемінізму |
| Дата нараджэння | каля 1821[2][3][…] ці каля 1820[4][5] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 сакавіка 1913 |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | хрысціянства[10] |
| Муж | John Tubman[d] і Nelson Davis[d] |
| Дзеці | Gertie Davis[d] |
| Узнагароды і прэміі | |
Гарыет Та́бмен[11] (англ.: Harriet Tubman, народжаная Арамінта Рос (англ.: Araminta Ross); каля 1820 года, графства Дорчэстэр, Мэрыленд — 10 сакавіка 1913, Обурн, Нью-Ёрк) — амерыканская абаліцыяністка, гераіня афраамерыканцаў, змагар супраць рабства ў ЗША.
Нарадзілася ў сям’і раба. Каля 1849 года (увосень 1849 года[12])збегла ад рабаўладальніка ў Філадэльфію. Далучылася да абаліцыянісцкага руху. Прымала ўдзел у дзейнасці «Падземнай чыгункі». У 1850-х гадах ажыццявіла 19 паездак на рабаўладальніцкі Поўдзень ЗША[13] і асабіста вызваліла больш за 300 рабоў. У час Грамадзянскай вайны 1861—1865 гадоў была разведчыцай і медыцынскай сястрой у арміі Поўначы. У 1863 годзе арганізавала партызанскі атрад, які дзейнічаў у паўднёвых штатах і прымала ўдзел у аперацыі па вызваленню 750[13] рабоў. Пасля вайны Гарыет Табмен змагалася супраць расавай дыскрымінацыі і прыгнечання неграў, выступала за раўнапраўе жанчын, за наданне жанчынам выбарчавага права.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ TUBMAN HARRIET // Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica Inc., 1968. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Washington M. Harriet Tubman // Tubman, Harriet (1820-1913), legendary Underground Railroad conductor // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1500707 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Harriet Tubman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ A century after Harriet Tubman died, scholars try to separate fact from fiction // The Washington Weekly Post / M. Murray — Washington: Fred Ryan, 2013. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 7 верасня 2016.
- ↑ JSTOR — 1995.
- ↑ http://www.nytimes.com/2003/11/08/opinion/where-the-streets-have-too-many-names.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2007/06/24/books/review/Bell.html
- ↑ Larson K. C. http://www.harriettubmanbiography.com/harriet-tubman-biography.html
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ а б ВСЭ 1976.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́бмен Гарыет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 367. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́бмен Гарриет // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 162. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Conrad E., Harriet Tubman.Negro soldier and abolitionist, New York 1942.