Гарэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарэ
Ile gorée.jpg
Характарыстыкі
Плошча0,182 км²
Насельніцтва1 102 чал. (2007)
Шчыльнасць насельніцтва6 054,95 чал./км²
Размяшчэнне
14°40′02″ пн. ш. 17°24′03″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнДакар
Гарэ (Сенегал)
Гарэ
Гарэ
' яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Гарэ́ (фр.: Île de Gorée) — невялікі востраў у Сенегале.

Востраў размешчаны ў 2,5 км на поўдзень ад порта Дакара, з'яўляецца камунай сталічнай акругі. Плошча Гарэ — усяго 0,182 км² (900 на 350 м), але яго насельніцтва — 1102 чалавек, шчыльнасць перавышае 6 тыс. жыхароў на кв. км. Востраў з'яўляецца турыстычным аб'ектам, на ім забаронена выкарыстанне аўтамабіляў. З Дакарам Гарэ злучае паромная пераправа.

Для еўрапейцаў Гарэ адкрыў партугальскі мараплавец Дыніш Дыяш у 1444 годзе, пасля гэтага востраў увайшоў у гісторыю як адзін з найбуйнейшых цэнтраў гандлю рабамі ў XV-XIX стст. пад апекай партугальцаў, галандцаў, англічан і французаў.[1] Акрамя гандлю рабамі, пад кантролем Англіі і Францыі вёўся гандаль арахісам, скурамі, золатам, спецыямі. З сярэдзіны XIX стагоддзя з заснаваннем Дакара і спыненнем гандлю рабамі, Гарэ паступова прыйшоў у заняпад. Калі ў 1891 годзе насельніцтва Гарэ складала 2,1 тыс. чалавек, а ў Дакары пражывала 8,7 тыс. жыхароў, то ўжо ў 1926 годзе — адпаведна 700 і 33679.

На востраве добра захаваліся пабудовы як для ўтрымання рабаў, так і даму рабагандляроў. У 1978 годзе востраў стаў культурным аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[2] У 1996 годзе, пасля рэформы адміністрацыйнага ладу краіны, Гарэ стаў адной з 19 камун Дакара.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]



Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 26
рус.англ.фр.