Перайсці да зместу

Гаспар-Гюстаў дэ Карыяліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаспар-Гюстаў Карыяліс
Gaspard-Gustave de Coriolis
Дата нараджэння 22 мая 1792(1792-05-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1843(1843-09-19)[1][2][…] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, інжынер, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка, фізіка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як сіла Карыяліса,
тэарэма Карыяліса
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаспар-Гюстаў дэ Карыялі́с (фр.: Gaspard-Gustave de Coriolis; 21 мая 179219 верасня 1843) — французскі матэматык, інжынер і навуковец. Больш за ўсё вядомы працай, прысвечанай вывучэнню эфекту Карыяліса. Таксама вядомы тэарэмай аб паскарэннях у абсалютным і адносным рухах, званай тэарэма Карыяліса.

Скончыўшы Політэхнічную школу (1808), а затым (1812) Школу мастоў і дарог (фр.),ён некаторы час працаваў на будоўлях.

З 1816 года пачаў выкладаць у Політэхнічнай школе, дзе неўзабаве стаў прафесарам, а затым дырэктарам вучэбнай часткі школы. У 1829 годзе Гаспар-Гюстаў Карыяліс стаў прафесарам Школы мастацтваў (фр.).

28 студзеня 1836 года становіцца членам Парыжскай Акадэміі Навук.

З яго твораў найбольш вядомыя:

  • «Calcul de l'effets des machines»,
  • «Traité de mécanique des corps solides»
  • «Théorie mathématique du jeu de billard»

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Gaspard Gustave de Coriolis // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. La France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
  7. Encyclopædia UniversalisEncyclopædia Britannica Inc., 1968.
  8. https://philomathique.paris/
  9. https://www.academie-stanislas.org/wp-content/uploads/2023/02/coriolis.pdf
  • Карыяліс Гаспар-Гюстаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Кориолис // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.