Гаяна-Эсекіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаяна-Эсекіба
ісп.: Guayana Esequiba
Названа ад Гвіяна і Эсекіба
Кантынент Паўднёвая Амерыка
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Часавы пояс UTC-4
Знаходзіцца на беразе вадаёма Атлантычны акіян
На тэрыторыю прэтэндуе Венесуэла
Орган улады Гаяна
Колькасць насельніцтва
  • 128 000 чал. (2012)
Валюта Гаянскі долар
Плошча
  • 159 542 км²
Выява карты
Падрабязная карта
Гаяна-Эсекіба (Гаяна)
Гаяна-Эсекіба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Басейн Эсекіба.
Карта Венесуэлы разам са спрэчным участкам тэрыторыі Гаяны (на ўсходзе).

Гуаяна-Эсекіба (таксама Заходняя Гаяна; ісп.: Territorio del Esequibo; у Венесуэле ісп.: Zona en Reclamación) — спрэчная тэрыторыя на захадзе сучаснай Рэспублікі Гаяна, у басейне ракі Эсекіба. У лістападзе 2023 года абвастрыўся памежны канфлікт паміж Венесуэлай і Гаянай[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя была даследавана іспанцамі, затым уваходзіла ў склад так званай Вялікай Калумбіі, хаця іспанамоўнае насельніцтва не паспела тут сфармавацца. Брытанцы скарысталіся ўнутранай нестабільнасцю новых незалежных дзяржаў Лацінскай Амерыкі і ў 1831 годзе занялі перыферыйныя землі былой Вялікай Калумбіі, якія складаюць да 70 % тэрыторыі сучаснай Гаяны (астатнія 30 % у 1803 годзе былі адабраны ў Галандыі). Так пачалася доўгая тэрытарыяльная спрэчка незалежнай Венесуэлы спачатку з Брытанскай імперыяй, калі адбыўся венесуэльскі крызіс, а пазней і з незалежнай Гаянай, бо Жэнеўскі дагавор паміж Венесуэлай і Гаянай ад 17 лютага 1966 года зрабіў апошнюю правапераемніцай Брытанскай імперыі ў пытанні вырашэння сваіх тэрытарыяльных спрэчак. Мясцовае насельніцтва Заходняй Гвіяны па-ранейшаму прадстаўлена пераважна аўтахтоннымі плямёнамі. На картах Венесуэлы тэрыторыя звычайна заштрыхаваная як спрэчная. Плошча 159 500 км², насельніцтва 283 000 чал., шчыльнасць насельніцтва 1,75 чал./км²[2].

XV стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Першае еўрапейскае знаёмства з рэгіёнам адбылося на караблях Хуана дэ Эсківеля, намесніка дона Дыега Калумба, сына Хрыстафора Калумба, у 1498 годзе[3]. Рэгіён быў названы ў гонар Эсківеля. У 1499 годзе Амерыга Веспучы і Алонса дэ Ахеда даследавалі вусце Арынока і, як паведамляецца, былі першымі еўрапейцамі, што даследавалі Эсекіба[3].

XVI стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Галандская каланізацыя Гвіяны праходзіла пераважна паміж вусцямі ракі Арынока на захадзе і ракі Амазонка на ўсходзе[4]. Прысутнасць галандцаў у Гвіяне была адзначана ў канцы 1500-х гадоў, але многія дакументы аб ранніх адкрыццях у рэгіёне былі знішчаны[4]. На захадзе галандцы засялялі тэрыторыі аж да паўвострава Арая[en] ў Венесуэле, карыстаючыся мясцовымі пакладамі солі[4]. У 1570-х гадах паведамлялася пра галандскі гандаль у Гвіяне, але доказаў гэтаму няшмат[4]. У той час ні партугальцы, ні іспанцы не стваралі ніякіх устаноў у гэтым рэгіёне[4]. Галандскі форт быў пабудаваны ў 1596 годзе на востраве ў вусце ракі Эсекіба, але іспанцы разбурылі яго пазней у тым жа годзе[4].

У 1597 годзе, пасля публікацыі кнігі «Адкрыццё Гвіяны» сэра Уолтэра Рэйлі, стала ўзрастаць цікавасць галандцаў да падарожжаў у Гвіяну. 3 снежня 1597 года галандская экспедыцыя пакінула Брыле і адправілася да ўзбярэжжа паміж Амазонкай і Арынока. У сваёй справаздачы А. Кабельяу расказваў пра тое, як галандцы прайшлі па рэках Арынока і Кароні, адкрыўшы дзясяткі іншых рэк і раней невядомых зямель. Кабельяу пісаў пра добрыя адносіны з тубыльцамі і пра тое, што іспанцы былі прыязныя, калі сустрэлі іх у Сан-Томе.[4] Не пазней за 1598 год галандскія караблі пачалі часта наведваць Гвіяну для стварэння паселішчаў.

XVII стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Руіны галандскага форта Кік-овер-ол, які быў пабудаваны ў 1616 годзе.
Карта Гесэля Герытса 1625 года, на якой жоўтым адлюстравана галандская тэрыторыя ад ракі Арынока да ракі Амазонка.

У 1613 годзе ў вусці ракі Эсекіба быў заснаваны яшчэ адзін галандскі форт, які падтрымліваўся групамі карэннага насельніцтва і быў разбураны іспанцамі ў лістападзе 1613 года. У 1616 годзе капітан галандскага судна Аерт Адрыаенсзан Гроеневеген заснаваў форт Кійк-овер-ол[en], размешчаны за 20 міль (32 км) ўніз па цячэнні ракі Эсекіба. Там ён ажаніўся з дачкой правадыра тубыльцаў і кіраваў галандскай калоніяй амаль пяцьдзесят гадоў да сваёй смерці ў 1664 годзе[4].

Каб абараніць саляныя раўніны[en], «белае золата» таго часу, ад уварванняў англічан, французаў і галандцаў, іспанская карона загадала пабудаваць ваенную крэпасць, якую завяршылі ў пачатку 1625 года. Ёй была дадзена назва Real Fuerza de Santiago de Arroyo de Araya, (Santiago — заступнік Іспаніі; Arroyo — губернатар Дыега дэ Ароя Даза і Araya — назва мясцовасці). Гэта была першая важная крэпасць капітанства Венесуэла[en].

Ішлі гады, Іспанская карона была занепакоеная высокім коштам утрымання крэпасці. У 1720 годзе ў ёй пражывала 246 чалавек, а бюджэт складаў 31 923 моцных песа[en]. Да гэтага дадаўся сур’ёзны ўрон, нанесены будынку землятрусам 1684 года, а затым разбуральныя наступствы ўрагану, які затапіў саляныя раўніны ў 1725 годзе.

У сваёй прамове ў парламенце Англіі 21 студзеня 1644 года англійскія пасяленцы, якія даследавалі Гвіяну, заявілі, што галандцы, англічане і іспанцы даўно спрабавалі знайсці Эльдарада ў гэтым рэгіёне[5]. Англічане сказалі, што галандцы ўжо шмат гадоў падарожнічаюць па рацэ Арынока. З-за ўмелых падарожжаў галандцаў па Арынока, іспанцы сутыкнуліся з імі і забаранілі падарожнічаць па рацэ.

У 1648 годзе Іспанія падпісала Мюнстэрскі мір[en] з Галандскай Рэспублікай, паводле якога Іспанія прызнала незалежнасць Рэспублікі, а таксама невялікія галандскія ўладанні, размешчаныя на ўсход ад ракі Эсекіба, што былі заснаваны Галандскай Рэспублікай да яе прызнання іспанцамі. Аднак праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля Мюнстэрскага міру галандцы пачалі паступова распаўсюджвацца на захад ад ракі Эсекіба, у іспанскай правінцыі Гаяна[en]. Гэтыя новыя паселішчы рэгулярна аспрэчваліся і знішчаліся іспанскімі ўладамі[6].

Сур’ёзная галандская каланізацыя на захад ад Эсекіба пачалася ў пачатку 1650-х гадоў, калі паміж рэкамі Марука[en] і Памерун[en] была заснаваная калонія Памерун[en][4]. Многія з гэтых каланістаў былі галандска-бразільскімі яўрэямі, што пакінулі Пернамбуку[4]. У 1673 годзе былі заснаваны галандскія паселішчы аж да ракі Барыма[4].

XVIII стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Карта 1775 года, складзеная Рыгабертам Бонам.
Карта галандскіх калоній Эсэкіба і Дэмерара ў 1798.

У 1732 годзе паміж Ніжняй Арынока і ракой Барыма[en] паспрабавалі пасяліцца шведы[7][8]. Аднак да 1737 года сяржант-маёр Карлас Франсіска Франсуа дэ Сукрэ-і-Парда (дзед Антоніа Хасэ дэ Сукрэ) выгнаў іх з фартоў на Барыме[9], прадухіліўшы тым самым шведскую каланізацыю. Да 1745 года галандцы валодалі некалькімі тэрыторыямі ў рэгіёне, уключаючы Эсекіба[en], Дэмерару[en], Бербіс[en] і Сурынам[en].

Калі ў 1777 годзе Іспанія стварыла Генерал-капітанства Венесуэла, рака Эсекіба была зноў абвешчаная натуральнай мяжой паміж іспанскай тэрыторыяй і галандскай калоніяй Эсекіба. Іспанскія ўлады ў дакладзе ад 10 ліпеня 1788 года вылучылі афіцыйную прэтэнзію супраць галандскай экспансіі ў рэгіёне і прапанавалі лінію размежавання:

" Было пастаноўлена, што Паўднёвы бераг Арынокі ад пункту Барыма, недзе на 20 ліг углыб краіны, да ручая Куручыма, уяўляе сабой нізінную і балоцістую зямлю, і, такім чынам, улічваючы бескарыснасць усяго гэтага ўчастка, дзе было знойдзена мала ўрадлівых зямель і амаль няма саван і пашы, ён не прымаецца пад увагу; таму, узяўшы за аснову згаданы ручай Куручыма, або пункт ланцуга і хрыбта ў вялікім рукаве Іматака, будзе праведзена ўяўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход па схілах аднайменнага хрыбта, які перасякаюць рэкі Агірэ, Аратурэ і Амакура, і іншыя, на адлегласці 20 ліг, проста да Куюні; адтуль яна пойдзе далей да Масаруні і Эсекіба, паралельна вытокам Бербіса і Сурынамы; гэта той напрамак, якога павінны прытрымлівацца новыя пасяленні[10]. "

Галандскія рабы ў Эсекіба і Дэмерары прызнавалі раку Арынока мяжой паміж Іспанскай і Галандскай Гвіянай, і часта спрабавалі перасекчы Арыноку, каб жыць у Іспанскай Гвіяне з большымі, хоць і абмежаванымі, свабодамі.

XIX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Карта Венесуэлы 1855 года, разам з Брытанскай Гвіянай, усёй вобласцю Эсекіба і Новай Гранадай

Паводле англа-галандскай канвенцыі 1814 года галандскія калоніі Дэмерара, Бербіс і Эсекіба былі перададзены Вялікабрытаніі. Да таго часу галандцы ўжо амаль два стагоддзі абаранялі гэтую тэрыторыю ад брытанцаў, французаў і іспанцаў, часта ўступаючы ў саюз з карэннымі жыхарамі рэгіёну, якія давалі звесткі аб іспанскіх уварваннях і збеглых рабах[11]. Паводле даследчыка Алана Бруэра Карыяса, англа-галандская дамова 1814 года не ўсталёўвала заходнюю мяжу таго, што пазней будзе вядома як Брытанская Гвіяна, таму пазней правесці гэтую мяжу было даручана даследчыку Роберту Шомбургку[12].

Пасля стварэння Вялікай Калумбіі (пазней Венесуэлы) ў 1819 годзе, паміж ёй і брытанцамі пачаліся тэрытарыяльныя спрэчкі[13]. У 1822 годзе Хасэ Рафаэль Рэвенга, паўнамоцны міністр Вялікай Калумбіі ў Вялікабрытаніі, на распараджэнне Сімона Балівара звярнуўся да брытанскага ўрада са скаргай на прысутнасць брытанскіх пасяленцаў на тэрыторыі, на якую прэтэндавала Венесуэла:

" Каланісты Дэмерары і Бербіс узурпавалі большую частку зямлі, якая, паводле нядаўніх дамоваў паміж Іспаніяй і Галандыяй, належыць нашай краіне на захадзе ракі Эсекіба. Абсалютна неабходна, каб гэтыя пасяленцы былі пастаўлены пад юрысдыкцыю і падпарадкаванне нашым законам, або былі адкліканы ў свае ранейшыя ўладанні[14]. "

У 1824 годзе Венесуэла прызначыла Хасэ Мануэля Уртада сваім новым паслом у Вялікабрытаніі. Уртада афіцыйна прадставіў брытанскаму ўраду прэтэнзіі Венесуэлы на мяжу па рацэ Эсекіба, якія не сустрэлі пярэчанняў з боку Вялікабрытаніі. Аднак у наступныя гады брытанскі ўрад працягваў садзейнічаць каланізацыі тэрыторыі на захад ад ракі Эсэкіба. У 1831 годзе Вялікабрытанія аб’яднала былыя галандскія тэрыторыі Бербіс, Дэмерара і Эсэкіба ў адну калонію — Брытанскую Гвіяну.

Зноскі

  1. Brazilian Army on High Alert Amid Potential Venezuelan Invasion of Guyana(недаступная спасылка) (27 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2023. Праверана 7 снежня 2023.
  2. Milestones: 1866–1898 - Office of the Historian (англ.)(недаступная спасылка). history.state.gov. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2017. Праверана 26 жніўня 2018.
  3. а б The Statesman’s Yearbook 2017: The Politics, Cultures and Economies of the World (153 ed.). Springer Publishing. 28 February 2017. p. 566. ISBN 978-1349683987.
  4. а б в г д е ё ж з і к Goslinga, Cornelis (1971). The Dutch in the Caribbean and on the Wild Coast. Gainesville, FL: University of Florida Press
  5. Osborne, Thomas (1747). A Collection of Voyages and Travels: Consisting of Authentic Writers in Our Own Tongue. pp. 749—755.
  6. Brewer-Carias, Allan R. (12 May 2023). Derechos de Venezuela sobre el territorio Esequibo (PDF). Academia de Ciencias Políticas y Sociales. Editorial Jurídica Venezolana. p. 109. ISBN 979-8-88895-778-3. Архівавана (PDF) з арыгінала 22 May 2023. Праверана 5 December 2023.
  7. Great Britain. Boundary Between British Guiana and Venezuela: Case Presented on the Part of the Government of Her Britannic Majesty to the Tribunal of Arbitration Constituted Under Article I of the Treaty Concluded at Washington on the 2nd February, 1897, Between Her Britannic Majesty and the United States of Venezuela. — H.M. Stationery Office, 1899. — 174 с. Архівавана 30 снежня 2022 года.
  8. The Swedish Pioneer Historical Quarterly. — Swedish Pioneer Historical Society., 1960. — 864 с. Архівавана 30 снежня 2022 года.
  9. Carlos Sucre y Pardo | Real Academia de la Historia. dbe.rah.es. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2022. Праверана 30 снежня 2022.
  10. St. John Daily Sun - Поиск в архиве Google Новостей. news.google.com. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2022. Праверана 30 снежня 2022.
  11. Resistance and colonialism : insurgent peoples in world history. — Cham, 2019. — ISBN 978-3-030-19167-2, 3-030-19167-2.
  12. «¿Cuál es la historia detrás del conflicto territorial de la Zona en Reclamación?». Prodavinci (in Spanish). 9 April 2015. Retrieved 13 March 2021.
  13. Pamphlets on the Venezuelan Question. 1896. pp. 63-65.
  14. «Simón Bolívar acérrimo defensor del Esequibo — Jesús Sotillo Bolívar en Red Angostura». Red Angostura (in Spanish). 20 August 2020. Retrieved 13 March 2021.