Гвіберт Нажанскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гвіберт Нажанскі
фр.: Guibert de Nogent
Род дзейнасці: багаслоў, гісторык, аўтабіёграф, пісьменнік, medieval historian
Дата нараджэння: 15 красавіка 1055(1055-04-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1124[1][2][…]
Месца смерці:

Гвиберт Нажанскі (1053 — каля. 1124) — гістарыёграф першага крыжовага паходу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў шляхетнай сям'і ў Паўночнай Францыі, рана пазбавіўся бацькі і неўзабаве быў аддадзены ў манастыр. Першым літаратурным захапленнем была антычная паэзія, асабліва Авідый і Вяргілій. Некаторы час пад уплывам гэтых паэтаў Гвіберт Нажанскі сам складаў вершы.

Гвіберт Нажанскі вучыўся ў Ансельма Кентэрбэрыйскага, каментаваў Святое пісанне. У 57 гадоў Гвіберт Нажанскі стаў абатам манастыра св. Марыі ў Нажане (недалека ад Лана). Памер каля 1124 г.

Гвіберт Нажанскі пакінуў пасля сябе тэалагічныя трактаты і каментары, граматычныя і паэтычныя творы. Аднак самую вялікую цікавасць прадстаўляюць два яго буйных творы: «Дзеі Бога праз франкаў» і «Аб сваім жыцці», у якіх ён паказаў сябе арыгінальным пісьменнікам і ў пэўнай меры наватарам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118699083 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  2. Swartz A. Guibert de Nogent // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Guibert // National Library of Australia — 1960. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гвиберт Ножанский. Три книги своей жизни // Стасюлевич М. История средних веков в её писателях и исследованиях новейших учёных. — Т. 3. — Ч.1. — СПб., 1906.
  • Ле Гофф Жак. Цивилизация средневекового Запада. — М., 1992.
  • Памятники средневековой латинской литературы X—XII веков. — М., 1972.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.