Геза Гардані
| Геза Гардані | |
|---|---|
| венг.: Gárdonyi Géza | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | венг.: Ziegler Géza |
| Псеўданімы | Don Vigole, Göre Gábor, Mummery Róbert і Nemeskéry Sándor |
| Дата нараджэння | 3 жніўня 1863[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 кастрычніка 1922[1][2][…] (59 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | József Gárdonyi[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, драматург, паэт, primary school teacher, рэдактар |
| Мова твораў | венгерская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| gardonyigeza.hu (венг.) | |
Ге́за Га́рдані (венг.: Gárdonyi Géza; 3 жніўня 1863, Аўстра-Венгрыя — 30 кастрычніка 1922, Эгер, Венгрыя) — венгерскі пісьменнік і журналіст. Напісаў вялікую колькасць навуковых і мастацкіх прац. Больш за ўсё вядомы, як аўтар гістарычных раманаў, такіх як «Зоркі Эгера» і «Нябачны чалавек».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гардані быў сынам слесара з памесця арыстакратаў ва ўсходняй Венгрыі. Ён скончыў настаўніцкі каледж і некаторы час працаваў настаўнікам і каталіцкім кантарам. Гардані ажаніўся з Марыяй Молнар у 1885 годзе, але шлюб апынуўся нешчаслівым і быў скасаваны ў 1892.
У сярэдзіне 80-х гадоў XIX стагоддзя Гардані пачаў пісаць артыкулы для часопісаў і газет. Яго першым поспехам былі сатырычныя навелы пра сельскае жыццё «Göre Gábor», ад якіх ён пазней адрокся. На пераломе стагоддзяў Гардані стаў выкарыстоўваць у сваіх творах гістарычныя тэмы, якія паслужылі асновай для серыі папулярных апавяданняў.
Гардані пераехаў у Эгер (сёння — паўночная Венгрыя) у 1897 годзе са сваёй маці і жыў там да сваёй смерці. Магіла Гезы Гардані знаходзіцца ў Эгерскай крэпасці; на ёй напісана: «Csak a teste» (Толькі яго цела). Дом, дзе Гардані жыў і дзе напісаў большасць сваіх вядомых прац, цяпер пераўтвораны ў музей.
Найбольш вядомыя працы
[правіць | правіць зыходнік]Зоркі Эгера
[правіць | правіць зыходнік]Адно з найбольш вядомых твораў Гардані — «Egri csillagok» — было ўпершыню апублікавана ў 1899 годзе. Літаратурна назва перакладаецца, як «Зоркі Эгера». У кнізе распавядаецца пра знакамітую аблогу венгерскага горада Эгера турэцкімі войскамі Асманскай імперыі ў 1552 годзе. Сярод яго герояў знакаміты Балінт Цёрэк і Шэбешцьен Цінодзі, які знаходзіўся яго на службе. У 2002 годзе «Зоркі Эгера» былі названы «самай папулярным венгерскім раманам» гледачамі тэлеперадачы «Big Read» (у Венгрыі — «A Nagy Könyv»).
Нябачны чалавек
[правіць | правіць зыходнік]Па меркаванні некаторых людзей, лепшай працай Гардані варта лічыць кнігу «A láthatatlan ember», апублікаваную ў 1901 годзе. Гэта меркаванне абумоўлена тым, што гэта кніга (у адрозненне ад «Зорак Эгера») больш даступная не-венгерскім чытачам. У творы распавядаецца пра часы, калі жыў правадыр гунаў Атыла. Большая частка сюжэт распавядае пра візіт Візантыйскага дыпламата Прыска Панійскага ў стан Атылы. Герой рамана — малады Візантыйскі раб па імі Зэта, які закахаўся ў гунскую дзяўчыну. Зэта збягае і становіцца рабом гунаў, што дае яму надзею ажаніцца з каханай дзяўчынай. Таксама кніга ўключае драматычнае апісанне Бітвы пры Каталаўнскіх палях паміж гунамі і рымлянамі.
Абодва гэтыя раманы Гардані добра вядомыя ў Венгрыі, але сталі перакладаецца на іншыя мовы і шырока выдавацца за мяжой толькі ў другой палове XX стагоддзя.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Egri csillagok (Зоркі Эгера)
- A láthatatlan ember (Нябачны чалавек)
- Isten rabjai (Вязень Бога)
- A lámpás (Лямпа)
- A bor (Віно)
- Ida regénye (Апавяданне Іды)
- Hosszúhajú veszedelem (Доўгавалосы небяспечны чалавек)
Зноскі
- 1 2 Géza Gárdonyi // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Géza Gárdonyi // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Géza Gárdonyi // Goodreads — 2006. Праверана 26 верасня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Геза Гардані- Артыкул пра венгерскіх пісьменнікаў, уключаючы Гезу Гардані (англ.)
- Рэцэнзія супольнасці Amazon на кнігу «Нябачны чалавек» (англ.)