Геконавыя
| Геконавыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Гекон Phelsuma laticauda | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Gekkonidae J. E. Gray, 1825 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геконавыя, або ўчэпістапальцыя (Gekkonidae) — сямейства яшчарак.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 3,5—35 см. Афарбоўка шэрая або карычневая, сярод трапічных відаў — яркаафарбаваныя. Вочы вялікія, звычайна без павек, з вертыкальнай зрэнкай. Пальцы растапыраныя, знізу ўкрытыя рагавымі пласцінкамі, якія дазваляюць перамяшчацца па вертыкальных паверхнях. Хвост ломкі, але хутка аднаўляецца (рэгенеруе).
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]У сусветнай фаўне каля 80 родаў, больш як 900 відаў. Выкапнёвыя рэшткі вядомы з эацэну.
Жывуць пераважна ў трапічных, субтрапічных, часткова ўмераных зонах. Большасць трымаецца на дрэвах, скалах, абрывах і інш. Селяцца ў дамах. Пустынныя віды звычайна рыюць норкі. Змрокавыя і начныя жывёлы. Найбольш вядомыя прадстаўнікі родаў геконы, гекончыкі і эўблефары, якія жывуць пераважна на Каўказе і Крыме, у пустынях і паўпустынях Казахстана, Сярэдняй Азіі.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Кормяцца насякомымі, павукападобнымі, мнаганожкамі і інш. Многія выдаюць ціхія гукі. Амаль усе — яйцакладныя (у кладцы 1–2 яйцы з цвёрдай вапнавай абалонкай), ёсць яйцажывародныя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геконавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).