Гельмут Аберландэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гельмут Аберландэр
Дата нараджэння 15 лютага 1924(1924-02-15) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Прыналежнасць
Бітвы/войны

Гельмут Аберландэр (ням.: Helmut Oberlander; 15 лютага, 1924, Малачанск, Запарожская вобласць, Украіна) — нямецкі ваенны злачынец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паходжання немец. Нарадзіўся ў наваколлі Запарожжа. З 1941 служыў перакладчыкам у нямецкім войску (SS Einsatz Kommandos). У яго абавязкі ўваходзілі слуханне і пераклад савецкіх радыётрансляцый, праца перакладчыкам у зносінах ваенных і мясцовых жыхароў, ахова ваенных складоў. У 1954 з жонкай Маргарэт іміграваў у Канаду, жыў у правінцыі Квебек, дзе працаваў у будаўнічай сферы. Пры іміграцыі не паведаміў пра сваю дзейнасць у вайну.

У 1995 распачалося следства па справе Аберландэра па абвінавачванні ў ваенных злачынствах[1]. Аднак 28 лютага 2000 суддзя Эндру МакКей зняў з яго ўсе абвінавачванні. Тым не менш у 2001 Аберландэр быў пазбаўлены канадскага грамадзянства, аднак у 2004 яно было адноўленае. У маі 2007 ён зноў быў пазбаўлены канадскага грамадзянства[2]. 27 кастрычніка 2008 суд пацвердзіў абгрунтаванасць гэтага рашэння[3].

Падтрымка[правіць | правіць зыходнік]

Яго абаронцы сцвярджаюць, што Аберландэр не ўдзельнічаў у аніводным з ваенных злачынстваў, не належыў да нацыскай партыі, не быў палітычным актывістам, ніколі не меў аніякага рангу, які б даваў яму магчымасць неяк уздзейнічаць на падначаленых. Яны заўважаюць, што на момант прызыву яму было толькі 17 гадоў. Яны ж цвердзяць, што прычынай непаведамлення ім пры іміграцыі ў Канаду дадзеных пра сваю дзейнасць у вайну было нежаданне сутыкацца са шматлікімі праблемамі, звязанымі з гэтым.

Абаронцы заўважаюць, што з моманту прыбыцця ў Канаду Аберландэр быў абразчыкавым грамадзянінам і што суд над ім выражае толькі інтарэсы адной з палітычных груповак. Паводле абаронцаў, Гельмут Аберландэр — сам бязвінная ахвяра нацыстаў.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Праціўнікі Аберландэра сцвярджаюць, што яго ўдзел у злачынствах быў значным і таму заслугоўвае пакарання. Паводле дакументаў вайсковага часу, Гельмут Аберландэр, будучы этнічным немцам, служыў у гестапа і СД у перыяд ад 1941 да прынамсі 1944. Ён служыў ў Спецыяльным аддзяленні 10а Айнзацгрупы D[4], якое ўключала 100—120 чалавек, адказных за знішчэнне ў сваім раёне ўсіх «непажаданых» асоб, перш за ўсё яўрэяў і цыган. Згодна з дакументамі, прадстаўленымі на Нюрнбергскім працэсе, Айнзацгрупа D рапартавала ў красавіку 1942, што з моманту нападу на СССР у чэрвені 1941 ёй былі «выкананыя» 91,678 чалавек, сярод якіх, паводле іншых дакументаў, былі дзясяткі тысяч яўрэяў. Напрацягу лета 1942 Спецыяльнае аддзяленне 10а распачало ўжываць газенвагены для здзяйснення масавых забойстваў, замест расстрэлаў, як гэта было дагэтуль. У адным са сваіх рапартаў у Берлін, Айнзацгрупа D сцвярджала, што ў раёне адказнасці Спецыяльнага аддзялення 10а «яўрэйскае пытанне вырашана». У студзені 1943 Аберландэр быў узнагароджаны Ваенным крыжом 2-га класа за адметную службу ў Спецыяльным аддзяленні 10а, што паказвае на яго добраахвотны ўдзел у вайсковых злачынствах, здзейсненых яго аддзяленнем.

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.