Гельмут фон Панвіц
| Гельмут фон Панвіц | |
|---|---|
| Helmuth von Pannwitz | |
| | |
| Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1898[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 студзеня 1947[1] (48 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Бацька | Wilhelm von Pannwitz[d] |
| Маці | Hertha Retter[d][3] |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | кавалерыя і Войскі СС |
| Званне |
|
| Камандаваў | 15-ы казачы кавалерыйскі корпус СС |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні |
Silesian Eagle, 1st class[d] (14 ліпеня 1921) Silesian Eagle, 2nd class[d] (1920) General Assault Badge 1st level (without numbers)[d] (18 ліпеня 1941) |
Гельмут фон Панвіц (ням.: Helmuth von Pannwitz; 14 кастрычніка 1898 — 16 студзеня 1947) — нямецкі вайсковы дзеяч, кавалерыст, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў. Генерал-лейтэнант Вермахта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гельмут фон Панвіц нарадзіўся ў Бацанавіцах, Сілезія (зараз Бадзанавіцы ў Апольскім ваяводстве, Польшча). Пачатковае навучанне атрымаў у падрыхтоўчай школе для хлопчыкаў, пасля чаго атрымаў магчымасць патрапіць ў прускі кадэцкі корпус. У сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, у 16 гадоў добраахвотнікам пайшоў у войска. Быў адзначаны ўзнагародамі, у тым ліку жалезнымі крыжамі першай і другой ступені.
У пачатку Другой сусветнай вайны кіраваў разведчым батальёнам 45-й пехотнай дывізіі. У чэрвені 1941 года прымаў удзел у штурме Брэсцскай крэпасці[4]. Пазней удзельнічаў у стварэнні казацкіх добраахвотніцкіх сіл у складзе Вермахта. Валодаў аўтарытэтам сярод казацтва, што яны нават абралі яго атаманам (найвышэйшы чын у казацкай іерархіі).
Панвіц здаўся брытанскім войскам 11 мая 1945 года. У выніку спецыяльнай дамоўленасці паміж саюзнікамі, казакі былі перададзены савецкаму боку, што пазней ўвайшло ў гісторыяграфію як «Выдача казакоў у Ліенцы». Згодна з савецкім заканадаўствам, большасць казацкіх вайскоўцаў падлягалі доўгаму турэмнаму зняволенню альбо вышэйшай меры пакарання. Паколькі Панвіц з’яўляўся грамадзянінам Германіі, брытанцы згадзіліся, што ён не падлягае рэпатрыяцыі ў СССР. Тым не менш, Панвіц вырашыў падзяліць лёс сваіх падначаленых і добраахвотна адмовіўся ад магчымасці павяртання ў Германію. Быў пакараны смерцю 16 студзеня 1947 года ў турме Лефортава па абвінавачванні ў тэрарыстычных дзеяннях супраць СССР.
Зноскі
- 1 2 von, Helmuth Pannwitz // TracesOfWar
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11859155X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Алиев Р. В. Штурм Брестской крепости — Яуза, 2012, ISBN: 978-5-699-41287-7
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Апольскім ваяводстве
- Памерлі 16 студзеня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Генерал-лейтэнанты (Германія)
- Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
- Кавалеры Рыцарскага крыжа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры ордэна Жалезны крыж
- Узнагароджаныя медалём «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
- Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем
- Узнагароджаныя медалём «За выслугу гадоў у вермахце»
- Асобы
- Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы
- Афіцэры СС
- Кавалерысты Першай сусветнай вайны (Германія)
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
