Генадзь Мікалаевіч Здор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Мікалаевіч Здор
Дата нараджэння 27 жніўня 1945(1945-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 2018(2018-03-27) (72 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Генадзь Мікалаевіч Здор (27 жніўня 1945, в. Звяняцкае, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 27 сакавіка 2018) — беларускі спецыяліст у галіне апрацоўкі канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1967).

Працаваў у Заводзе паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (з 1967, доследна-канструкторскае бюро), Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі (з 1971, навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык лабараторыі высокіх ціскаў, з 2001 — загадчык аддзела механікі хуткапрацякаючых працэсаў і разбурэнняў, у 1983—1990 — намеснік дырэктара), Навукова-даследчым і канструктарска-тэхналагічным інстытуце зваркі і ахоўных пакрыццяў з вопытнай вытворчасцю (з 2003, дырэктар), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (2006—2018, загадчык кафедры «Робататэхнічныя сістэмы»).

Навуковыя інтарэсы: імпульсная апрацоўка матэрыялаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1980) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Научные основы технологии формообразования изделий из листовых материалов импульсными нагрузками : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.03.01 / Здор Геннадий Николаевич. ― Минск, 1999.
  • Исследование оптимальных режимов электрического разряда для камер малого объема при электрогидроимпульсной вытяжке листовых материалов в свободную матрицу : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.03.05 / Здор Геннадий Николаевич. — Минск, 1981.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Здор Генадзь Мікалаевіч / М. П. Сіняк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 391.
  • Здор Геннадий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 648.
  • Здор Геннадий Николаевич / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 281—282.