Генрык Барановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генрык Барановіч
Род дзейнасці: настаўнік, рэдактар, грамадскі дзеяч, прапагандыст
Дата нараджэння: 19 лютага 1916(1916-02-19)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2003
Альма-матар:

Генрык Барановіч (19 лютага 1916, в. Крывуля, Ашмянскі павет — 2003) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1930-х г. скончыў Віленскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам.

Як падхарунжы 5-га Віленскага пяхотнага палка ўдзельнічаў у Польскай абарончай вайне 1939. 22 верасня 1939 трапіў у нямецкі палон. 9 кастрычніка 1940 вызвалены з лагера ваеннапалонных. З верасня 1941 супрацоўнік Ф. Акінчыца ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). З лістапада 1943 арганізатар і кіраўнік Працоўнай групы СБМ у Германіі, рэдактар часопіса «Малады змагар». Пасля вайны жыў у Таронта (Канада), уваходзіў у склад кіраўніцтва Згуртавання беларусаў Канады, быў прыхільнікам БНРаўскай арыентацыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Туронак Ю. Саюз Беларускай Моладзі ў Нямеччыне // Беларускі гістарычны агляд. Том 11, Сшытак 1-2 (20-21), сьнежань 2004.
  • Туронак Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — 224 с.