Генрых II (герцаг Брабанта)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Генрых II, герцаг Брабанта)
Jump to navigation Jump to search
Генрых II Вялікадушны
фр.: Henri II le Magnanime
ням.: Heinrich II
нідэрл.: Hendrik II de Edelmoedige / de Grootmoedige
англ.: Henry II the Magnanimous
Генрых II Вялікадушны
Адрыян ван Барланд, Ян Марэтус, "Хроніка герцагаў Брабанцкіх" (лац.: Ducum Brabantiae chronica), 1600
сцяг
герцаг Брабанта
1235 — 1248
Папярэднік: Генрых II
Пераемнік: Генрых III
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1207(1207)
Лёвен
Смерць: 1 лютага 1248(1248-02-01)
Лёвен
Пахаванне:
Дынастыя: Q4267845?
Бацька: Генрых I
Маці: Мацільда Булонская
Жонка: 1-ы шлюб: Марыя Швабская
2-і шлюб: Сафія Брабанцкая
Дзеці: ад 1-га шлюбу:
сыны: Генрых і Філіп
дочкі: Мацільда, Беатрыса, Марыя, Маргарыта
ад 2-га шлюбу:
сын: Генрых
дачка: Лізавета

Генрых II Вялікадушны (фр.: Henri II le Magnanime; 1207, Лёвен — 1 лютага 1248, Лёвен) — герцаг Брабанта з 1235 года. Сын Генрыха I і Мацільды Булонскай. Двор Генрыха размаўляў пераважна па-французску[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Св. Хрыстафор, Генрых I, Генрых II, Генрых III з «Monographie de l’Hôtel de ville de Louvain» Адольфа Эверартса (1872)

Працягваў распачатую бацькам палітыку пашырэння герцагства на ўсход, што прыводзіла да канфліктаў з Льежскім біскупствам, з аднаго боку, і да саюза з імператарам Фрыдрыхам II, з іншага. Дзякуючы саюзу Генрыха з імператарам у склад герцагства ўвайшло графства Далем. Вайна паміж біскупам Льежа і Лімбургскім домам, у якую апынуўся ўцягнуты Генрых, скончылася толькі ў 1243 годзе.

Генрых таксама аказаў уплыў на Гелдэрн і Галандыю ў перыяд кіравання непаўналетніх Атона II, графа Гелдэрна, сына сястры Генрыха Маргарыты, і Вільгельма II, графа Галандыі, сына сястры Генрыха Мацільды. У 1247 годзе Генрых адмовіўся на карысць апошняга ад нямецкай кароны[1].

Пасля смерці першай жонкі Марыі, дачкі Філіпа Швабскага, ён ажаніўся ў 1240 годзе з Сафіяй, дачкой ландграфа Цюрынгіі Людовіка IV. У тым жа годзе разгарэўся канфлікт з кёльнскім біскупам наконт Далема[2].

У 1247 годзе памёр дзядзька Сафіі Цюрынгскай, антыкароль Генрых Распэ. Пачалася вайна за цюрынгскую спадчыну, па выніках якой сын Генрыха і Сафіі Генрых Дзіцё стаў ландграфам Гесэна, заснаваўшы гесэнскую лінію Брабанцкага дому.

12 студзеня 1248 года, за некалькі дзён са смерці, першым у гісторыі Брабанта Генрых II апублікаваў хартыю (нідэрл.: landsprivilegie), якая гарантавала недатыкальнасць пэўных правоў падданых. У тым ліку Генрых адмовіўся ад права «мёртвай рукі», неадчужальнага права ўласнасці[3].

Генрых пахаваны разам з Сафіяй Брабанцкай у хоры царквы цыстэрцыянскага абацтва ў Вілер-ла-Віль. Гэтаму абацтву Генрых пачынаючы з 1236 года рабіў значныя дары ў выглядзе сельскагаспадарчых угоддзяў і лесу[4].

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Генрых быў жанаты двойчы. Яго першай жонкай была Марыя Швабская, дачка Філіпа Швабскага і Ірыны Ангеліны, дачкі візантыйскага імператара Ісака II Ангела. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

  1. Мацільда, у шлюбе з
    1. (1237 год[2]) графам Робертам I д’Артуа, братам караля Людовіка IX Святога.
    2. (не пазней за 31 мая 1254 года) за Гі II дэ Шаціёнам, графам дэ Сен-Поль
  2. Беатрыса (1225 — 11 лістапада, 1288), у шлюбе з:
    1. (10 сакавіка 1241 года[2]) Генрыхам IV Распэ, ландграфам Цюрынгіі;
    2. (лістапад 1247 года) Гільёмам III, графам Фландрыі (1224 — 6 чэрвеня 1251 года).
  3. Марыя (1226-1256), у шлюбе з за Людвігам II Баварскім[2], была абезгалоўлена мужам па падазрэнні ў здрадзе. Пазней Людвіг прызнаў, што яго падазрэнні былі беспадстаўнымі і ў адкупленне граху ён заснаваў цыстэрцыянскі кляштар у Фюрстэнфельдбруку.
  4. Маргарыта (пам. 14 сакавіка 1277 года), абатыса Хертогенталя[2], кляштара заснаванага яе бацькам у 1230 годзе.
  5. Генрых, герцаг Брабанта
  6. Філіп, памёр у маленстве

У другім шлюбе быў з Сафіяй Брабанцкай[2] (20 сакавіка 1224 года — 29 мая 1275 года), дачкой ландграфа Цюрынгіі Людовіка IV і Св. Лізаветы Венгерскай. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

  1. Лізавета (1243 — 9 кастрычніка 1261), у шлюбе з Альбертам I, герцагам Браўншвайг-Люнебургскім.
  2. Генрых (1244 — 1308), ландграф Гесэна з 1264 года,

Зноскі