Генрых VII Гогенштаўфен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генрых (VII) Гогенштаўфен
ням.: Heinrich VII von Hohenstaufen
Генрых (VII) Гогенштаўфен
Attributed Coat of Arms of Henry VII, King of Germany (according to Matthew Paris, Historia Anglorum).svg
сцяг
8-ы кароль Сіцыліі
люты 1212 — 1217
(пад імем Генрых II)
Папярэднік: Федэрыга I
Пераемнік: Федэрыга I
герцаг Швабіі
1217 — 4 ліпеня 1235
Папярэднік: Фрыдрых VII
Пераемнік: Конрад III
кароль Германіі
23 красавіка 1220 — 4 ліпеня 1235
(пад імем Генрых VII)
Папярэднік: Фрыдрых II
Пераемнік: Фрыдрых II
 
Дзейнасць: пісьменнік, паэт
Нараджэнне: 1211
Смерць: 12 лютага 1242
Пахаванне:
Дынастыя: Род Гогенштаўфенаў
Бацька: Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
Маці: Канстанцыя Арагонская
Жонка: Маргарыта фон Бабенберг[d]

Генрых (VII) Гогенштаўфен (ням.: Heinrich VII von Hohenstaufen; 1211 — 12 лютага 1242, Марцірана, Калабрыя, Італія (?)) — старэйшы сын імператара Фрыдрыха II, намінальна кароль Сіцылійскага каралеўства ў 12121217 гадах, кароль Германіі ў 12201235 гадах, герцаг Швабіі ў 12171235 гадах. Па абвінавачванні ў здрадзе бацьку імператару быў пазбаўлены кароны, арыштаваны і памёр у зняволенні. Пры пераліку германскіх каралёў звычайна згадваецца пад парадкавым нумарам VII у дужках, таму што фактычна быў толькі суправіцелем і намеснікам бацькі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і ўзыходжанне на германскі прастол[правіць | правіць зыходнік]

Генрых быў адзіным сынам Фрыдрыха II (у гэтым момант які валодаў толькі спадчынным Сіцылійскім каралеўствам) і яго першай жонкі Канстанцыі Арагонскай[1]. У 1212 годзе Фрыдрых II са згоды свайго сюзерэна папы Інакенція III уступіў у барацьбу з імператарам Атонам IV Вельфам. Паколькі папа жадаў прадухіліць магчымасць аб'яднання імперскай і сіцылійскай карон, Фрыдрых II быў вымушаны адмовіцца ад Сіцыліі на карысць малалетняга сына Генрыха. У лютым 1212 года Генрых быў абвешчаны каралём Сіцыліі, яго маці Канстанцыя Арагонская стала рэгенткай каралеўства, а Фрыдрых II адправіўся ў Германію.

Пасля перамогі над сваім праціўнікамі ў Германіі, каранацыі германскай каронай у Ахене і звяржэння Атона IV на Чацвёртым Латэранскім саборы Фрыдрых II палічыў сябе досыць моцным, каб парушыць умову аб паасобным кіраванні імперыяй і Сіцыліяй. У 1217 годзе малалетні Генрых быў прывезены па загадзе бацькі ў Германію, а Фрыдрых II, не адмаўляючыся ад Германіі і жадаючы імператарскай каранацыі, ізноў стаў называцца каралём Сіцыліі. У Германіі Генрых атрымаў тытулы герцага Швабіі і рэктара Бургундыі.

2026 красавіка 1220 года Фрыдрых II сабраў з'езд імперскага дваранства і духавенства ў Франкфурце-на-Майне. Прыняўшы раней зарок крыжака, Фрыдрых II запатрабаваў ад удзельнікаў з'езду забяспечыць пераемнасць улады на выпадак яго смерці на Усходзе і выбраць Генрыха каралём Германіі. Фрыдрыху II удалося дамагчыся абрання Генрыха (23 красавіка 1220 года) толькі дзякуючы значным саступкам імперскаму духавенству (Пагадненне з князямі царквы). Папа Ганорый III адмовіўся прызнаць абранне Генрыха на германскі прастол. Першы сур'ёзны канфлікт паміж Фрыдрыхам II і папствам быў вырашаны ў лістападзе 1220 года: папа каранаваў Фрыдрыха II у якасці імператара, прызнаў Генрыха каралём Германіі, а наўзамен Генрых быў канчаткова пазбаўлены спадчынных правоў на Сіцылійскае каралеўства.

Пачатак валадарання ў Германіі (1222—1232)[правіць | правіць зыходнік]

Генрых (VII) Гогенштаўфен у Вюрцбургу (1234).

Пасля франкфурцкага з'езду Фрыдрых II з'ехаў у Рым, а затым у Сіцылійскае каралеўства, пакінуўшы Генрыха ў Германіі. Рэгентам у гады маленства Генрыха быў прызначаны архібіскуп кёльнскі Энгельберт I, які каранаваў Генрыха ў Ахене 8 мая 1222 года. Кіраванне Энгельберта было адзначана бесперапыннымі смутамі. Пасля смерці Энгельберта (1225) фактычную ўладу ў краіне ўзяў у рукі магутны Людвіг I, герцаг Баварыі. Абодва кіраўнікі не займаліся выхаваннем маладога караля. У выніку Генрых вырас разбэшчаным, большую частку часу ён праводзіў з сабутэльнікамі, палюбоўніцамі, паляўнічымі і мінезінгерамі, не займаючыся дзяржаўнымі справамі.

Паказальная гісторыя жаніцьбы Генрыха. Першапачаткова Генрых быў заручаны з Агнесай Чэшскай, але Энгельберт быў супраць гэтага шлюбу, жадаючы ажаніць караля з дачкой англійскага караля Іаана. У выніку па патрабаванні бацькі Генрых ажаніўся 29 лістапада 1225 года з Маргарытай, дачкой аўстрыйскага герцага Леапольда VI, якая была старэйшай за свайго мужа на 7 гадоў. Уступіўшы шлюб супраць сваёй волі, Генрых адкрыта грэбаваў жонкай, а пасля смерці цесця, які так і не выплаціў умоўленага пасагу, стаў дамагацца разводу.

У 1228 годзе Генрых узяў уладу ў свае рукі, парваўшы з Людвігам Баварскім, западозраным у змове з папам супраць імператара. У сваёй барацьбе супраць варожа настроенай знаці Генрых абапіраўся на германскія гарады, што выклікала незадаволенасць Фрыдрыха II, які сутыкнуўся ў Італіі з супраціўленнем гарадоў Ламбардыі.

Пад падвойным ціскам бацькі і знаці Генрых быў вымушаны выдаць у Вормсе 1 мая 1231 годзе Statutum in favorem principum. Гэты дакумент, нароўні з выдадзенай раней Confoederatio cum principibus ecclesiasticis, фактычна паставіў кропку на цэнтралізаванай уладзе ў Германіі. У адпаведнасці з гэтымі актамі духоўным і свецкім князям было дазволена чаканіць манету, уводзіць мыту на межах сваіх уладанняў, умацоўваць свае замкі. Імперскае рыцарства, якое было да гэтага апорай імператара, было падпарадкавана ўладам і суду князёў. Былі значна скарочаны вольнасці гарадоў: яны пазбаўляліся правы прымаць да сябе і падаваць правы падданым князёў, паўнамоцтвы гарадскіх судоў абмяжоўваліся гарадскімі сценамі, раней атрыманыя гарадамі ад князёў лены вярталіся ранейшым уладальнікам. Хоць удзел Генрыха ў складанні гэтых двух актаў, якія з'яўляліся асноватворнымі канстытуцыйнымі актамі імперыі аж да 1806 года, быў мінімальным, гэтыя акты былі прыняты менавіта ў часы яго кіравання.

Пасля прыняцця гэтых актаў Генрых застаўся фактычна бяззбройным у наспяваючым канфлікце са сваім бацькам.

Канфлікт з імператарам і звяржэнне (1232—1235)[правіць | правіць зыходнік]

Спробы Генрыха праводзіць уласную палітыку без узгаднення з бацькам — імператарам выклікалі незадаволенасць апошняга. Асяроддзе Генрыха, якое складалася з праціўнікаў імператара, падбухторвала сына супраць бацькі. Скаргі князёў Фрыдрыху II супраць Генрыха, які спрыяў гарадам, узмацнялі падазронасць імператара.

У 1232 годзе Генрых сустрэўся з бацькам у Чывідале і пацвердзіў сваю лаяльнасць. Фрыдрых II зацвердзіў Statutum in favorem principum, выдадзены сынам. Генрых вярнуўся ў Германію раздражнёным супраць бацькі і стаў рыхтавацца да разрыву з імператарам. У 1232 годзе Генрых аднавіў саюз з французскім каралём, у 12331234 гадах разбіў непакорлівага Ота II, сына Людвіга Баварскага і выступіў супраць інквізітара Конрада Марбургскага, чым абразіў папу Грыгорыя IX.

Фрыдрых II, які рыхтаваўся да вайны супраць ламбардскіх гарадоў і меў патрэбу ў падтрымцы Папы, рэзка адрэагаваў на самаўпраўнасць сына. 5 ліпеня 1234 года Фрыдрых II падверг Генрыха імперскай няміласці. У адказ у снежні 1234 года Генрых заключыў саюз з ламбардскімі гарадамі: апошнія прызнавалі Генрыха сваім каралём і абяцалі дапамагчы ў вайне супраць імператара, а Генрых пацвярджаў іх незалежнасць. Услед за гэтым Генрых склікаў сваіх прыхільнікаў у Бопард і абвясціў пра аддзяленне ад імператара. Але Генрыха адкрыта падтрымалі толькі два духоўныя князі — біскупы Вормса і Вюрцбурга, прычым сам горад Вормс застаўся верным імператару. Пакінуты прыхільнікамі Генрых здаўся бацьку ў Бад-Вімпфене 2 ліпеня 1235 года. 4 ліпеня 1235 года на з'ездзе ў Вормсе Фрыдрых II пазбавіў Генрыха германскай кароны.

Зняволенне і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля звяржэння Генрых знаходзіўся пад арыштам у некалькіх замках Апуліі. Лічыцца, што 12 лютага 1242 года падчас пераезду з Нікастра ў Марцірана Генрых памёр з-за няўдалага падзення з каня. Дата і сапраўдная прычына смерці Генрыха выклікаюць дыскусіі (паводле іншых хронік, Генрых памёр толькі ў 1248 годзе). Генрых быў пахаваны з каралеўскімі ўшанаваннямі ў саборы Казенцы.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

29 лістапада 1225 года Генрых ажаніўся з Маргарытай фон Бабенберг (1204/1205 — 29 кастрычніка 1266/2 кастрычніка 1267), дачкой Леапольда VI Аўстрыйскага. З двух сыноў, якія нарадзіліся ў гэтым шлюбе (Фрыдрых (пам. 1251/1252) і Генрых (нар. 1234)) перажыў бацьку толькі старэйшы, Фрыдрых, які паводле завяшчання Фрыдрыха II атрымаў тытулы герцага Аўстрыі і маркіза Штырыі, але памёр бяздзетным, так і не атрымаўшы прызначаных яму ўладанняў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Константин Рыжов. Все монархи мира: Западная Европа. — М.: Вече, 2001. — 560 с. — ISBN 5-7838-0374-X.


Папярэднік:
Федэрыга I
Кароль Сіцыліі
12121217
Пераемнік:
Федэрыга I
Папярэднік:
Фрыдрых II
Кароль Германіі
12201235
Пераемнік:
Фрыдрых II