Агнеса Чэшская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Агнеса Чэшская
St Agnes tending the sick.jpg
Святая Агнеса, якая даглядае хворага. 1482 год, багемскі майстар
Дата нараджэння

1211[1][2] ці 1205

Месца нараджэння
Дата смерці

2 сакавіка 1282

Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца:

шэрагам хрысціянскіх цэркваў

Беатыфікавана:

1874

Кананізавана:

1989

У ліку:

святых

Дзень памяці:

2 сакавіка

Святая Агнеса Чэшская, Агнеса Пражская, Анежка Чэшская (чэшск.: Svatá Anežka Česká, лац.: Agnes de Bohemia); нарадзілася каля 1211, Прага, памерла 2 сакавіка 1282, Прага — каталіцкая святая, манашка-кларысінка, дачка караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I, паплечніца святой Клары Асізскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Агнеса была малодшай з дзяцей караля Пржэмысла Отакара I, яе маці была венгерская прынцэса Канстанцыя, сястра караля Венгрыі Андраша II. Такім чынам, іншая знакамітая святая францысканскага ордэна Лізавета Венгерская, дачка Андраша, даводзілася Агнесе стрыечнай сястрой.

У трохгадовым узросце прынцэса Агнеса быў заручана з Баляславам, сынам князя Сілезіі Генрыха I Барадатага, што ў той перыяд было звычайнай практыкай. Пасля гэтага была адпраўлена ў цыстэрцыянскі кляштар у Тшэбніцы, дзе яна атрымала асновы адукацыі. Пасля смерці Баляслава яе зноў заручылі з Генрыхам, сынам імператара Фрыдрыха II, але з-за палітычных інтрыг гэта вяселле не адбылося.

Аднак затым рукі прынцэсы папрасіў сам Фрыдрых. Вацлаў I, брат Агнесы, які ўзыйшоў на чэшскі прастол, даў згоду на гэты шлюб, аднак сама прынцэса рашуча яму запрацівілася і заявіла пра намер прысвяціць жыццё Богу. Умяшанне папы Грыгорыя IX дапамагло Агнесе пазбегнуць замужжа. Імператар Фрыдрых з гэтай нагоды сказаў: «Калі б яна пакінула мяне дзеля простага смяротнага, я б даў ёй адчуць сілу майго гневу, але я не магу быць абражаным, калі яна мне аддала перавагу Цару Нябеснаму».

Каля 1234 года Агнеса заснаваў у Празе на зямлі падараванай яе братам-каралём жаночы кляштар кларысінак (жаночай галіны францысканцаў), у які ўступіла сама, і мужчынскі францысканскі кляштар. Агнеса надаваў вялікую ўвагу дабрачыннасці, на свае сродкі пабудавала ў Празе бальніцу для бедных і нават пасля таго, як яе абралі ігуменняй кляштара, працягвала даглядаць хворых. Стараннямі Агнесы пражскі манастыр кларысінак стаў адным з галоўных цэнтраў распаўсюджвання францысканскіх ідэй ва Усходняй Еўропе. Агнеса вяла перапіску з заснавальніцай ордэна Св. Кларай Асізскай, якая ўсяляк падтрымлівала Агнесу ў яе дзейнасці.

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Беатыфікавана ў 1874 годзе папам Піем IX, кананізавана папам Янам Паўлам II у 1989 годзе. Каталіцкая царква адзначае яе памяць 2 сакавіка.

Агнеса лічыцца адной са святых заступніц Чэхіі, яе партрэт прысутнічаў на чэшскай купюры ў 50 крон, якая выйшла з абарачэння.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118846272 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Santa Inés de Praga // Нацыянальная бібліятэка Іспаніі — 1711. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118846272 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118846272 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]