Гэнічэск

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Генічаск)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Гэнічэск
укр.: Генічеськ
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Henichesk beach.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
603.83 км²
Вышыня цэнтра
18 ± 1 м
Насельніцтва
19869 чалавек[1] (2017)
Нацыянальны склад
украінцы – 69.5%, рускія – 26%, крымскія татары – 2%
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-5534
Паштовыя індэксы
75500—75509
Аўтамабільны код
BT / 22
Афіцыйны сайт
genich-rada.gov.ua (укр.) 
Гэнічэск на карце Украіны ±
Гэнічэск (Украіна)
Гэнічэск
Гэнічэск (Херсонская вобласць)
Гэнічэск

Генічэск ці Гэнічэск[2] (укр.: Гені́чеськ) — горад у Херсонскай вобласці Украіны. Размешчаны на беразе Утлюцкага лімана і Генічэскага праліва. Разам з Арабацкай стрэлкай з'яўляецца марскім, кліматычным, часткова гразевым курортам.

Горад размешчаны на Прычарнаморскай нізіне ў паўночна-заходняй частцы ўзбярэжжа Азоўскага мора ў месцы зліцця паўночнага заканчэння Арабацкай стрэлкі з Тонкім пралівам, які злучае Утлюкскі ліман з Сівашам.

Горад абслугоўваецца двумя чыгуначнымі станцыямі - Новааляксееўка (вузлавая) і Генічэск (канцавая), паміж якімі курсуюць прыгарадныя электрацягнікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва "Генічэск" па змесце бліжэй за ўсё да цюркскага "тонкая вада". На тэрыторыі горада раней існавала ваеннае ўмацаванне часоў Крымскага ханства. Знакаміты турэцкі падарожнік Эвлія Чэлебі прысвяціў крэпасці Генічэска ў сваёй кнізе цэлы раздзел пад назвай "Пахвала прыгожаму замку Чэнішкэ", прысвечаную пабудаваным крымскім ханам у 1640 г. на паўночнай частцы Арабацкай стрэлкі ўмацаваных збудаванням з дашчатым дахам і металічнай брамай. У розных месцах ён называе крэпасць вежай. Лагічна выказаць здагадку, што і "замак Чэнішкэ" (перакладзена як "Генічэск") быў крэпасцю-вежай. На мацерыковым беразе праліва знаходзілася аднайменнае з крэпасцю і пралівам паселішча. Гэта пацвярджаецца картай Крыма, выдадзенай Я. Сандрартам ў 1687 г.

На мяжы XIX-XX ст. казённае сяло, пасёлак, мястэчка (з 1837 г.) і горад (з 1903 г.) Генічэск Мелітопальскага павета Таўрычаскай губерні славіўся рыбным, солевым і хлебным гандлем. У яго ваколіцах, у асноўным на паўвостраве Чонгар, вырошчвалася знакамітая пшаніца «арнаутка». Зерне ішло на экспарт. У порце швартаваліся суда з Англіі, Францыі і іншых краін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва
1923 1959 1970 1979 1989 2001 2017
8 615 14 420 20 031 21 990 23 289 21 793 19 869

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]