Перайсці да зместу

Георгій Іванавіч Чарняўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Іванавіч Чарняўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 (19) красавіка 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1985(1985-07-13) (76 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Жанр афармленчае мастацтва[d] і графіка
Вучоба
Уплыў Фёдар Адольфавіч Фогт, Міхаіл Георгіевіч Эндэ і Яфім Сямёнавіч Мінін
Член у

Георгій Іванавіч Чарняўскі (6 (29) красавіка 1909, мястэчка Іўе, цяпер Гродзенская вобласць — 13 ліпеня 1985) — беларускі мастак.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Ф. Фогта, М. Эндэ, Я. Мініна.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1960 года.

Працаваў у афармленчым мастацтве і прыкладной графіцы. Асноўныя творы: афармленне павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве, інтэр’ераў аўтавакзала «Цэнтральны», Палаца культуры і тэхнікі аўтамабільнага завода, магазіна «Паўлінка», а таксама свята ў гонар 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (усе ў г. Мінску).

Зноскі

  • Чарняўскі Георгій Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.