Георгій Канстанцінавіч Кескевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Канстанцінавіч Кескевіч
Дата нараджэння 20 верасня 1951(1951-09-20) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Георгій Канстанцінавіч Кескевіч (20 верасня 1951, г.п. Каменец, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1974 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў раённым архітэктарам Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, з 1975 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар Полацкага аддзела Віцебскграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1982 года. Пражывае ў г. Віцебск.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вытворча-лабараторны корпус па вул. Газеты «Праўда»

Асноўныя працы: прыбудова да будынка РІВЦ (1986) і інтэрнат (1987) па вул. Савецкай у Верхнядзвінску, універсам, два 143-кватэрныя дамы для маласямейных з дзіцячай малочнай кухняй у мікрараёне Задзвінне ў Полацку (1987); у аўтарскім калектыве: каапераваны будынак[d] вытворча-лабараторнага корпуса «Белдзіпразем» і абласнога цэнтра па налічэнні і выплаце пенсій па вул. Праўды (1979), прыбудова да будынка аддзялення перавозкі пошты па чыгунцы (1986) у Віцебску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]