Георгій Міхайлавіч Тырын
Георгій Міхайлавіч Тырын | |
---|---|
Дата нараджэння | 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1944 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Георгій Міхайлавіч Тырын (1918, в. Замошша, Смаленская губерня — 16 кастрычніка 1944, Літоўская ССР) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў 7 класаў і курсы механізатараў у Ліпецку. Працаваў у калгасе.
У лістападзе 1938 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў танкавую школу і падчас вайны з Фінляндыяй 1939—1940 гадоў удзельнічаў у баях на Карэльскім перашыйку.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Заходнім, Паўночна-Каўказскім і Варонежскім франтах. Быў тройчы паранены. Асабліва вызначыўся пры вызваленні Украіны восенню 1943 года.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Георгію Міхайлавічу Тырыну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаль «Залатая Зорка» (№ 3664).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Георгій Міхайлавіч Тырын на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Навадугінскім раёне
- Памерлі 16 кастрычніка
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў СССР
- Пахаваныя ў Літве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Асобы
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны