Георгій Няфёдавіч Захараў
Георгій Няфёдавіч Захараў | |
---|---|
руск.: Георгий Нефёдович Захаров | |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1908 ці 24 красавіка (7 мая) 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1996[1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1930—1960 |
Званне |
|
Камандаваў | ВПС Сібірскай ваеннай акругі, 43-й знішчальная авіяцыйная дывізія, 303-я знішчальная авіяцыйная дывізія |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Гео́ргій Няфё́давіч Заха́раў (руск.: Георгий Нефёдович Захаров, 24 красавіка 1908 — 6 студзеня 1996) — ваенны лётчык, генерал-маёр авіяцыі. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Г. Н. Захараў нарадзіўся ў сяле Старое Сямёнкіна Самарскай губерні (зараз у Клявінскім раёне Самарскай вобласці Расіі). У 1930 годзе скончыў Разанаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум ва Ульянаўскай вобласці. Працаваў у саўгасе. У Чырвонай Арміі з 1930 года. У 1933 годзе скончыў 7-ю ваенную школу лётчыкаў у Сталінградзе, у 1934 годзе курсы камандзіраў звенняў пры Качынскай ваеннай школе лётчыкаў. Праходзіў службу старшым лётчыкам, камандзірам звяна 109-й эскадрыллі 36-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады ў Кіеўскай ваеннай акрузе. З кастрычніка 1936 па красавік 1937 г. удзельнічаў у баявых дзеяннях Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. З чэрвеня 1937 года камандзір эскадрыллі ў Кіеўскай ваеннай акрузе і камандзір авіяатрада ў Ленінградскай ваеннай акрузе. З верасня 1938 года камандзір ВПС Сібірскай ваеннай акругі. У 1940 годзе скончыў курсы ўдасканалення камсаставу пры Акадэміі генеральнага штаба РСЧА. З лістапада 1940 года Г. Н. Захараў у Заходняй Асобай ваеннай акрузе — камандзір 43-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі.
У час Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня 1941 г. на Заходнім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, абароны Смаленска і Масквы. У лістападзе 1941 г. прызначаны начальнікам Забайкальскай ваеннай авіяцыйнай школы пілотаў у горадзе Улан-Удэ, з красавіка 1942 г. начальнік школы стралкоў-бамбардзіраў у Ташкенце. Са снежня 1942 года Г. Н. Захараў зноў на фронце, камандзір 303-й знішчальнай авіядывізіі. Удзельнік Арлоўскай, Невельска-Гарадоцкай, Смаленскай, Беларускай, Прыбалтыйскай і Усходне-Прускай аперацый. Да красавіка 1945 г. выканаў 153 баявыя вылеты, удзельнічаў у 48 паветраных баях, збіў 10 самалётаў праціўніка.
Пасля вайны Г. Н. Захараў працягваў службу у Савецкай Арміі. У 1950 годзе скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава. З кастрычніка 1960 г. генерал-маёр Захараў у запасе. жыў у Маскве. Памёр 6 студзеня 1996 г. і пахаваны на Кунцаўскіх могілках.
Літаратурныя творы
[правіць | правіць зыходнік]Г. Н. Захараў — аўтар кніг «Аповесць аб знішчальніках» (1977), «Я — знішчальнік» (1985) і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- ордэн Кутузава 2-й ступені
- ордэн Аляксандра Неўскага
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- медаль «За баявыя заслугі»
- медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
- медаль «За ўзяцце Берліна»
- афіцэрскі крыж Ордэна ганаровага легіёна (Францыя)
- Ваенны крыж 1939—1945 гг. (Францыя)
- крыж «За лётныя баявыя заслугі»
і іншыя ўзнагароды.
Г. Н. Захараў — ганаровы грамадзянін Парыжа.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Героя названая вуліца ў сяле Старое Сямёнкіна.
- Бюст на Алеі герояў у горадзе Дзімітраўград ульянаўскай вобласці.
- Мемарыяльная дошка ў Варонежы на доме, у якім жыў Г. Н. Захараў.
Зноскі
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — С. 2567. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Георгій Няфёдавіч Захараў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў Самарскай губерні
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Лётчыкі СССР
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Жукава
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Нарадзіліся ў Самарскай вобласці