Георгій Фёдаравіч Юрчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Георгій Фёдаравіч Юрчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

31 студзеня 1928(1928-01-31) (89 гадоў)

Месца нараджэння:

Кудрычы, Рылаўшчынскі сельсавет[d], Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Альма-матар:

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, празаік, парадыст, мовазнавец

Георгій Фёдаравіч Юрчанка (31 студзеня 1928 г., вёска Кудрычы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі празаік, паэт-сатырык, парадыст, мовазнавец, крытык[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1951 г. скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў школах Дзятлаўскага і Воранаўскага раёнаў на Гродзеншчыне. У 1959 г. завочна скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута[1] і паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР.

З 1961 г. — рэдактар, у 1962—1988 гг. загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы і мастацтва, затым рэдакцыі філалогіі ў выдавецтве «Навука і тэхніка»[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў з 1959 г. (воранаўская раённая газета «Путь социализма».)

Вядомы як парадыст, збіральнік народнай лексікі і дыялектнай фразеялогіі[1]. Выйшлі кнігі літаратурных пародый і эпіграм «Распрэжаны Пегас» (1965), «Вярхом на вожыку» (1968), «Немеладычныя мелодыі» (1974), «Парнаскія ўхабы» (1979), «У натхнёнай паграбеньцы» (1983), «Негабляваная пегасня» (1989), навукова-папулярная праца «На мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцця і навуковай дзейнасці П. П. Кабекі» (1986), дыялектныя слоўнікі «Дыялектны слоўнік: З гаворак Мсціслаўшчыны» (1966), «Народная сінаніміка» (1969), збор дыялектнай фразеалогіі Мсціслаўшчыны ў 3-х кнігах — «І коціцца і валіцца» (1972), «І сячэ і паліць» (1974), «Слова за слова» (1977), «Народнае вытворнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны» ў 3-х кнігах (1981, 1983, 1985), «Сучаснае народнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны» (1988).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Юрченко Георгий Фёдорович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Георгій Фёдаравіч Юрчанка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.