Георг Фрыдрых Бернхард Рыман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бернхард Рыман
Bernhard Riemann
Bernhard riemann.jpg
Дата нараджэння

17 верасня 1826(1826-09-17)[1][2][3]

Месца нараджэння

Jameln[d], Lüchow-Dannenberg[d], Адміністрацыйная акруга Люнебург[d], Вольная дзяржава Прусія, Веймарская рэспубліка

Дата смерці

20 ліпеня 1866(1866-07-20)[2][3] (39 гадоў)

Месца смерці

Вербанія, Вербана-Кузья-Асола[d], П'емонт, Італія

Грамадзянства

Германія

Род дзейнасці

матэматык, фізік, прафесар універсітэта, прафесар

Навуковая сфера

матэматыка

Месца працы

Гётынгенскі ўніверсітэт

Навуковая ступень

доктар філасофіі[5] (16 снежня 1851) і хабілітацыя[d][5] (10 чэрвеня 1854)

Альма-матар

Гётынгенскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Карл Фрыдрых Гаус[4]

Вядомы як

заснавальнік рыманавай геаметрыі

Подпіс

Подпіс

Commons-logo.svg Бернхард Рыман на Вікісховішчы

Георг Фрыдрых Бернхард Рыман (ням.: Georg-Friedrich-Bernhard Riemann; 17 верасня 1826, Брэзеленц, Гановер20 ліпеня 1866, Селаска, Італія, каля Лага-Маджорэ) — нямецкі матэматык. За сваё кароткае жыццё (усяго 10 гадоў прац) ён ператварыў адразу некалькі раздзелаў матэматыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і беднага пастара, другім з шасці яго дзяцей, у вёсцы Брэзеленц, недалёка ад Даненберга. Маці Рымана памерла ад сухотаў, калі ён яшчэ вучыўся ў школе; ад гэтай жа хваробы памерлі дзве яго сястры.

Схільнасці да матэматыкі выяўляліся ў маладога Рымана яшчэ ў дзяцінстве, але, саступаючы жаданням бацькі, Рыман паступіў у 1846 годзе ў Гётынгенскі ўніверсітэт для вывучэння філалогіі і тэалогіі. Аднак тут ён слухае лекцыі Гаўса і прымае канчатковае рашэнне стаць матэматыкам.

1847: пераходзіць у Берлінскі ўніверсітэт, слухае лекцыі Дырыхле, Якобі і Штайнера.

1849: вяртаецца ў Гётынген. Знаёміцца з Веберам, які становіцца яго настаўнікам і блізкім сябрам. Годам пазней набывае яшчэ аднаго сябра — Дэдэкінда.

1851: абараняе доктарскую "Падставы тэорыі функцый комплекснай зменнай". У ёй Рыман увёў паняцце, пазней вядомае як рыманава паверхня.

1854: Каб прэтэндаваць на пасаду экстраардынарнага прафесара, Рыман па статуце павінен выступіць перад прафесарскім складам. У прысутнасці Гаўса Рыман чытае гістарычны даклад «Аб гіпотэзах, якія ляжаць у падставе геаметрыі». З яго пачынаецца рыманава геаметрыя.

Даклад не дапамог — Рымана не зацвярджаюць. Аднак тэкст выступу быў апублікаваны, хоць і з вялікім спазненнем (1868), і гэта стала эпахальнай падзеяй для геаметрыі. У канчатковым рахунку Рыман быў прыняты прыват-дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта, чытае курс абелевых функцый.

1857: публікуе класічныя працы па тэорыі абелевых функцый і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Пераведзены на пасаду экстраардынарнага прафесара Гётынгенскага ўніверсітэта.

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Архив по истории математики Мактьютор
  3. 3,0 3,1 (unspecified title)
  4. http://www.genealogy.ams.org/id.php?id=18232
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 http://www.encyclopedia.com/people/science-and-technology/mathematics-biographies/bernhard-riemann