Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі
Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 15 сакавіка 1779 | ||||||
Смерць | 17 снежня 1844 (65 гадоў) | ||||||
Род | Друцкія-Любецкія | ||||||
Бацька | Францішак Друцкі-Любецкі | ||||||
Маці | Генавефа з Алізар-Ваўчкевічаў[d] | ||||||
Жонка | Крысціна са Шчытоў-Неміровічаў[d] | ||||||
Дзеці | Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі | ||||||
Узнагароды |
Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі (польск.: Hieronim Drucki-Lubecki; 15 сакавіка 1779 — 17 снежня 1844) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка[1].
З 1784 года кадэт 1-га Кадэцкага корпуса, з 1797 года служыў у Нізоўскім мушкецёрскім палку , паручнік (1800). Выйшаў у адстаўку 15 ліпеня 1801 года[1].
У 1812—1816 гадах сябра Пінскай павятовай для ваенных павіннасцей прысутнасці. У 1817—1822 гадах маршалак шляхты Пінскага павета[1].
У выніку падзелу атрымаў маёнткі Лунін, фальваркі Вулька, Пераграцце, Лоўча, Хмяльнік, Дубнавічы, Парахонск (з в. Селішча), Багданаўка, в. Дубаўка Пінскага павета і 18170 злотых. Валодаў маёнткам Лунін з 1408 муж. падданымі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер ордэна Св. Ганны 3-й ступені (1799) за адвагу ў італьянскім паходзе войскаў расійскіх[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з 13 ліпеня 1799 года з Крысцінай Юзафаўнай Шчыт (пам. пасля 29.08.1846), дачкой мазырскага павятовага маршалка[1] Юзафа Шчыт-Неміровіча і Тэрэзы з Сяляваў. Дзеці:
- Вікторыя (1826—1841), у шлюбе з Ігнацыем Эмануэлем Валадковічам (1808—1852);
- Аліна (1826—1901), у шлюбе з Ігнацыем Эмануэлем Валадковічам (1808—1852);
- Эдвін Цэзар (1828—1901), пінскі павятовы маршалак. У першым шлюбе з Ядвігай з Радзівілаў (1839—1863), у другім — з Францішкай Кашоўскай (1844—1915)
- Ванда (нар. каля 1830), у шлюбе з Ота Любічанкоўскім;
- Альбярціна, у шлюбе з Канстанцінам Юзафам Друцкім-Любецкім (1813—1841);
- Эвеліна, у шлюбе з Тамашам Калікстам Пушкіным;
- Эльфрыда (1830?—1927), у шлюбе з Густавам Гартынгам (1819—1879);
- Браніслаў Аляксандр.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Друцкія-Любецкія герба «Друцк» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я. С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2018. — С. 549—550. — 847 с. — ISBN 978-985-01-1252-1.