Багданаўка (Лунінецкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Багданаўка
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
2 260 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовы індэкс
225658
Аўтамабільны код
1
Багданаўка на карце Беларусі ±
Багданаўка (Лунінецкі раён) (Беларусь)
Багданаўка (Лунінецкі раён)
Багданаўка (Лунінецкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Багданаўка (Лунінецкі раён)

Багда́наўка[1] (трансліт.: Bahdanaŭka, руск.: Богдановка) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Багданаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 240 км ад Брэста, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лоўча[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню яна згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1800 годзе (у той час у ёй пражывала 168 мужчын і 147 жанчын, налічвалася 53 двары).

Драўляны веласіпед Васіля Ільючыка з в. Багданаўка. 1930-я. Музей Беларускага Палесся

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1637 чалавек у 409 дварах[3].

У канцы мая 1944 года гітлераўцамі было спалена 395 дамоў, забіта 34 чалавекі[3], астатнія жыхары здолелі схавацца ў навакольных лясах і пасля вызвалення раёна адрадзілі населены пункт з попелу.

Да 1962 года Багданаўка знаходзілася ў складзе Лагішынскага раёна, затым была перададзена ў склад Лунінецкага раёна і аднесеная да Лунінскага сельсавета, у 1980 годзе выдзелена ў самастойны сельсавет. У снежні 1949 года ў вёсцы быў створаны калгас «Гігант»; цяпер тут размяшчаецца СВК «Багданаўка», у якім працуе каля 150 чалавек.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995 год — 2255 жыхароў, 672 двары[2].
  • 2009 год — 657 двароў, 2260 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сельсавета размешчаны лясніцтва, два ўчасткі ААТ «Лунінецлес» па нарыхтоўцы і зборы жывіцы, тры крамы, аддзяленне сувязі, урачэбная амбулаторыя, сярэдняя школа, яслі-сад, комплексны прыёмны пункт, філіял АСБ «Беларусбанк», сельскі Дом культуры.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе адноўлена праваслаўная царква ў гонар святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Соф’і.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.
  3. 3,0 3,1 Богдановка (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]