Гермаген (Патрыярх Маскоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрыярх Гермаген
Патрыярх Гермаген
2-і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
3 ліпеня 1606 — 17 лютага 1612
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Патрыярх Іоў (дэ факта Ігнацій)
Пераемнік Патрыярх Філарэт
9-ы Мітрапаліт Казанскі і Астраханскі
13 мая 1589 — 3 жніўня 1606
Папярэднік Ціхан
Пераемнік Яфрэм (Хвастоў)

Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Ермалай
Нараджэнне 1530
Смерць 27 лютага 1612(1612-02-27)
Пахаванне
Прыняцце манаства 1587
Епіскапская хіратонія 13 мая 1589
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гермаген (Ермаге́н), свецкае імя Ермалай (каля 1530 — 17 лютага 1612) — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (16061612), святы Рускай праваслаўнай царквы пад імем свяшчэннамучанік Ермаген (кананізаваны ў 1913 годзе).

Паводле розных версій, ці то нарадзіўся ў адной з данскіх станіц і паходзіў з данскіх казакаў, ці то паходзіў з роду Галіцыных. Падлеткам прыйшоў у Казань і паступіў у Спаса-Прэабражэнскі манастыр, дзе трапіў у навучанне да яго заснавальніка, былога цвярскога архіепіскапа Варсанофія. У манастыры Ермалай прыняў святарскі сан і быў прызначаны на прыход царквы Свяціцеля Мікалая. Манахам, пад імем Гермаген, стаў толькі пасля смерці жонкі.

У 1589 годзе цар Фёдар Іаанавіч прызначыў Гермагена мітрапалітам Казанскім.

У 1605 годзе Ілжэдзмітрый I пажадаў ажаніцца з каталічкай Марынай Мнішак, што выклікала абурэнне святарства, якое на сваім Саборы запатрабавала пераходу будучай жонкі ў праваслаўе. Мітрапаліт Гермаген выказваў думку Сабора, што не належыць праваслаўнаму цару браць нехрышчоную і ўводзіць у царкву. За гэта, паводле загаду Ілжэдзмітрыя, Гермаген быў сасланы ў Казань.

Пасля смерці Ілжэдзмітрыя, паводле прапановы цара Васіля Шуйскага, Гермаген быў узведзены ў сан Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі (3 чэрвеня 1606). Пасля выбрання Гермаген аб’явіў анафему Ілжэдзмітрыю і распаўсюдзіў граматы, у якіх заклікаў падпарадкавацца Васілю Шуйскаму як адзінаму законнаму рускаму цару.

Пасля адхілення Шуйскага ад улады прыхільнікі Ілжэдзмітрыя II абвясцілі новым рускім царом польскага каралевіча Уладзіслава. Гермаген згаджаўся дабраславіць яго толькі пры ўмове прыняцця Уладзіславам праваслаўя і вывада польскіх войскаў з Масквы, а іначай, абяцаў накласці на яго клятву.

Павел Чысцякоў «Патрыярх Гермаген у вязніцы адмаўляецца падпісаць грамату палякаў», 1860

Гермаген адмовіўся падпісаць грамату да гарнізона Смаленска са зваротам аб здачы, нягледзячы на тое, што адзін з баяраў—прыхільнікаў польскага караля Сігізмунда пагражаў яму нажом. З гэтага моманту Гермаген канчаткова перайшоў у апазіцыю да Сігізмунда і Уладзіслава, і пачаў рассылаць граматы, у якіх заклікаў рускі народ да ўзбраення, супраціву інтэрвентам і стварэння апалчэнняў.

Пасля падыходу да Масквы першага апалчэння на чале з Ляпуновым, Трубяцкім і Заруцкім колькасцю да 100 тысяч чалавек, камандаванне польскім гарнізонам запатрабавала ад Гермагена напісаць кіраўнікам апалчэння і дамагацца адыходу іх сіл ад горада, пагражаючы патрыярху смерцю ў выпадку адмовы. Гермаген адмовіўся і быў зняволены у падзямеллі Цудава манастыра і абвешчаны пазбаўленым сану.

Пасля паразы першага апалчэння Гермаген здолеў пераправіць з вязніцы грамату ў Ніжні Ноўгарад, у якой дабраслаўляў усіх паўсталых за Русь. У Ніжнім Ноўгарадзе пачало збірацца другое апалчэнне, і палякі ізноў запатрабавалі, каб Гермаген звярнуўся да апалчэння і распусціў яго. Пасля чарговай адмовы патрыярха, яго замарылі голадам.

У 1652 годе цела патрыярха была перанесена ва Успенскі сабор Крамля.

Зноскі